Павел Валер’евіч Трубіла

беларускі футбаліст

Павел Трубіла (нар. 5 чэрвеня 1991) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Павел Трубіла
Поўнае імя Павел Валер’евіч Трубіла
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1991(1991-06-05)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Гомель 0 (0)
2010   Беларусь Гомель-2 15 (0)
2010—2011 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 38 (3)
2012—2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2014—2015 Беларусь Рэчыца-2014 47 (2)
2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 17 (0)
2017—2018 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 34 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў «Гомелі», дзе гуляў за дубль. У 2010 годзе перайшоў у рэчыцкі «Ведрыч-97», дзе стаў іграком асновы.

У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро», але рэдка з’яўляўся на полі. Сезон 2013 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У лютым 2014 года пакінуў магілёўскі клуб[2].

У сакавіку 2014 года вярнуўся ў рэчыцкі клуб, які змяніў назву на «Рэчыца-2014»[3]. Быў асноўным іграком і капітанам рэчычан. Са снежня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе», з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт[4]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду. У маі 2017 года далучыўся да новастворанага рэчыцкага «Спадарожніка». У студзені 2019 года пакінуў рэчыцкую каманду[5].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Гомель   11 0
2008 дубль Гомель   29 0
2009 дубль Гомель   26 0
2010 (1) Д3 Гомель-2   15 0
2010 (2) Д2 Ведрыч-97   14 1
2011 Д2 Ведрыч-97   24 2
2012 Д2 Дняпро   6 0
2013 дубль Дняпро   2 0
2014 Д2 Рэчыца-2014   21 0
2015 Д2 Рэчыца-2014   26 2
2016 Д2 Гомельчыгунтранс   17 0
2017 Д3 Спадарожнік   19 1
2018 Д3 Спадарожнік   15 0

Крыніцы правіць

  1. Pavel Trubilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Павел Трубило покинул "Днепр" (руск.). football.by (3 сакавіка 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
  3. «Речица 2014» отправилась на сбор, шесть игроков пополнили команду (руск.). by.tribuna.com.
  4. Кравченко, Архипцев и Павел Трубило перешли в «Гомельжелдортранс» (руск.). by.tribuna.com.
  5. "Спутник" покинули шесть игроков. 14 января команда начинает подготовку к сезону-2019 (руск.). football.by (13 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.