Павел Палікарпавіч Ганчароў
Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (1953—1968)[1].
Павел Палікарпавіч Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1970 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | патафізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава |
Навуковы кіраўнік | Nikolay Anichkov[d] |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].
Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію . Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.
З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі . Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].
Навуковая дзейнасць правіць
У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама стратай крыві . Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам параненых.
Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца новы метад рэгістрацыі яго работы.
Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм , высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.
Арганізаваў дзейнасць медыка-біялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследаваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Ганчароў Павел Палікарпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 341—342. — 608 с.: іл., карты.
- Ганчароў Павел Палікарпавіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 502.
- Дарашэнка Н. Застаецца назаўсёды // Сельскае жыццё. — 1991. — 23 кастрычніка.