Павел Сяргеевіч Паўлючэнка

беларускі футбаліст

Павел Паўлючэнка (нар. 1 студзеня 1998) — беларускі футбаліст, брамнік узбекскага клуба «Пахтакор» з Ташкента і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Павел Паўлючэнка
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Паўлючэнка
Нарадзіўся 1 студзеня 1998(1998-01-01)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 88 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Пахтакор
Нумар 36
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 20 (-17)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 30 (-28)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 28 (-27)
2022—2023 Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца (Няцеча) 10 (-16)
2023   Польшча Гурнік (Забжэ) 0 (0)
2023— Узбекістан Пахтакор (Ташкент) 5 (-3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-2)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (-18)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (-24)
2017— Беларусь Беларусь 13 (-14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец магілёўскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе і дубль быў расфарміраваны, у сезоне 2015 Павел быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сезоне 2015 стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю з вопытным Русланам Капанцовым. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клубу вярнуцца ў элітны дывізіён.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца 2018 года[4]. Сезон 2017 распачаў у дубліруючым складзе. У ліпені 2017 года, так і не згуляўшы за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, перайшоў у брэсцкае «Дынама»[5], дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы брэстчан супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. З кастрычніка 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сезоне 2017 правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусціў 2 галы, і дапамог клубу заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце.

У сезонах 2018—2019 быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Аляксандра Гутара. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[6]. У сезоне 2020 пасля сыходу Гутара стаў часцей з’яўляцца на полі, чаргуючыся з Сяргеем Ігнатовічам.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з польскім клубам «Брук-Бэт Тэрмаліца» і неўзабаве афіцыйна папоўніў яго склад[8]. Хутка стаў гуляць у стартавым складзе каманды, аднак з красавіка страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2021/22 «Брук-Бэт Тэрмаліца» выбыла з Экстраклясы ў Першую лігу, але брамніка застаўся ў камандзе, дзе стаў рэзервовым іграком. У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Экстраклясы «Гурнік» з Забжэ[9]. Пакінуў «Гурнік» у чэрвені 2023 года, так і не згуляўшы за яго ў чэмпіянаце[10].

У ліпені 2023 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад узбекскага «Пахтакора»[11]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка пачаў з’яўляцца на полі. Па выніках сезона 2023 стаў чэмпіёнам Узбекістана.

Міжнародная кар’ера правіць

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дняпро   14 −9
2015 Д2 Дняпро   0 0
2016 Д2 Дняпро   20 −21
2017 (1) дубль Дняпро   9 −7
2017 (2) Д1 Дынама   7 −2
2018 Д1 Дынама   6 −5
2019 Д1 Дынама   4 −4
2020 Д1 Дынама   13 −17
2021 Д1 Рух   28 −27
2021/22 (2) Д1 Брук-Бэт Тэрмаліца   9 −14
2022/23 (1) Д2 Брук-Бэт Тэрмаліца   1 −2
2022/23 (2) Д1 Гурнік   0 0
2023 (2) Д1 Пахтакор   5 −3

Крыніцы правіць

  1. Pavel Pavlyuchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://int.soccerway.com/players/-/354991/
  3. https://teams.by/pavlyuchenko-pavel-sergeevich/player-26847/
  4. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Украинский защитник Сергей Даценко стал игроком "Днепра" (руск.). football.by (30 ліпеня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. Павловец и Павлюченко на год продлили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
  7. Павел Павлюченко подписал контракт с "Рухом" (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  8. "Брук-Бет Термалика" объявил о трансфере Павла Павлюченко. Польскую команду тренирует Радослав Латал (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
  9. Павел Павлюченко сменил польский Д2 на Д1 и стал одноклубником чемпиона мира (руск.). football.by (22 лютага 2023). Праверана 22 лютага 2023.
  10. "Гурник" не будет продлевать аренду Павлюченко. Он вернется в "Термалику", которая может выйти в Д1 (руск.). football.by (7 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  11. Павел Павлюченко подписал контракт с "Пахтакором" (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2023.