Паветраная навігацыя

Паветраная навігацыя (аэранавігацыя) — навука аб метадах і сродках кіравання паветранага судна (ПС) па заданай або аператыўна выбіранай прасторава-часавай траекторыі. Пры вырашэнні задач паветранай навігацыі ПС разглядаецца ў якасці кропкавага аб'екта, месцазнаходжанне якога супадае з цэнтрам масы ПС, і такім чынам задачы навігацыі зводзяцца да задач па кіраванні рухам цэнтра мас ПС.

Базавымі паняццямі аэранавігацыі з'яўляюцца параметры руху (навігацыйныя элементы) — велічыні, веданне якіх неабходна для выканання (рэалізацыі) задач паветранай навігацыі. У агульнай пастаноўцы параметрамі руху з'яўляецца мноства каардынат ПС і іх вытворных, парадак якіх залежыць ад патрабаванай дакладнасці самалётакіравання, а наменклатура — ад выбару сістэмы каардынат.

Задачы аэранавігацыі правіць

Вызначэнне навігацыйных элементаў лятальнага апарата, такіх як:

  • каардынаты (геаграфічныя -> шырата, даўгата; палярныя -> азімут, далёкасць) 
  • вышыня (абсалютная, адносная, сапраўдная), у тым ліку:
    • вышыня над паверхняй Зямлі (сапраўдная вышыня палёту) 
  • курс (умоўны, сапраўдны, магнітны, артадрамічны)
  • аэрадынамічны вугал зносу 
  • напрамкавы вугал (умоўны, сапраўдны, магнітны, артадрамічны) 
  • прыладная, сапраўдная, напрамкавая хуткасць
  • хуткасць, напрамак (метэаралагічны) і кірунак (навігацыйны) ветру, вугал ветру 
  • лінія заданага напрамку (ЛЗН), лінія фактычнага напрамку (ЛФН) 
  • лінейна бакавыя ўхіленні (ЛБУ) 
  • дадатковая папраўка (ДП) (пры палёце на радыёстанцыю) 
  • бакавое ўхіленне (БУ) (пры палёце ад радыёстанцыі) 
  • адваротны, прамы пеленг (АП, ПП) (пры палёце на / ад радыёпеленгатар). 

Кантроль і выпраўленне шляху: (з выхадам на ЛЗН або ў ППМ (паваротны пункт маршруту), у залежнасці ад ЛБУ):

  • па далёкасці 
  • па напрамку 

Пракладка і пералік (злічэнне) шляху:

  • Прамая 
  • Адваротная 
  • Штылівая 

Пабудова аптымальных маршрутаў для дасягнення пункта прызначэння:

  • выхад на пункт за мінімальны час 
  • выхад на пункт з мінімальнымі выдаткамі паліва 
  • выхад на пункт ў заданы час 

Аператыўная карэкцыя маршруту ў час палёту:

  • пры змене палётнага задання, у тым ліку пры няспраўнасці ў лятальным апараце,
  • пры ўзнікненні неспрыяльных, метэаралагічных з'яў на маршруце 
  • каб пазбегнуць сутыкнення з іншым лятальным апаратам, 
  • для збліжэння з іншым лятальным апаратам.

Вызначэнне навігацыйных элементаў руху лятальнага апарата правіць

Для вызначэння навігацыйных элементаў ужываюцца розныя тэхнічныя сродкі:

  • Геатэхнічныя — дазваляюць вызначаць абсалютную і адносную вышыню палёту, курс лятальнага апарата, яго месцазнаходжанне і г.д.).
    • вышынямеры
    • вымяральнікі паветранай і напрамкавай скарасцей, 
    • магнітныя і гірамагнітныя компасы, гірапаўкомпасы, 
    • аптычныя візіры, 
    • інерцыяльныя навігацыйныя сістэмы і г.д.
  • Радыётэхнічныя — дазваляюць вызначыць сапраўдную вышыню, напрамкавую хуткасць, месцазнаходжанне лятальнага апарата шляхам вымярэння розных параметраў электрамагнітнага поля па радыёсігналах.
    • радыёвышынямеры, 
    • радыёмаякі, 
    • радыёкомпасы, 
    • радыёнавігацыйныя сістэмы і г.д.
  • Астранамічныя — дазваляюць вызначаць курс і месцазнаходжанне лятальнага апарата
    • астранамічныя компасы 
    • секстанты, 
    • астраарыентатары і г.д.
  • Святлотэхнічныя — забяспечваюць пасадку лятальнага апарата ў складаных метэаралагічных умовах і ноччу, а таксама для аблягчэння арыентавання.
    • святломаякі.
  • Комплексныя навігацыйныя сістэмы — аўтапілот — могуць забяспечыць аўтаматычны палёт па ўсім маршруце і заход на пасадку пры адсутнасці бачнасці зямной паверхні.

Літаратура правіць