Паветраная разведка

Паветраная разведка — адзін з відаў ваеннай разведкі. Вядзецца часткамі разведвальнай авіяцыі, разведвальнымі падраздзяленнямі авіяцыйных злучэнняў, усімі экіпажамі, якія выконваюць баявыя задачы, а таксама беспілотнымі лятальнымі апаратамі (самалёты, аўтаматычныя аэрастаты і да т.п.) з мэтай атрымання дадзеных аб суперніку (аб'ектах, сілах і сродках, мясцовасці і да т.п.), неабходных для паспяховага вядзення ваенных дзеянняў усімі відамі ўзброеных сіл і родамі войскаў.

Аэрафотаздымак. 1889.
Відэакамеры назірання на Міраж ІІІ. Францыя
Самалёт-разведнік U2. ЗША

Гісторыя развіцця правіць

Першымі лятальнымі апаратамі (ЛА), што ў канцы 50-х гг. 19 стагоддзя былі выкарыстаныя для вядзення паветранай разведкі, былі аэрастаты. У пачатку 20 ст. для паветранай разведкі пачалі шырока выкарыстоўвацца самалёты. У Расіі першы досвед паветранай разведкі з самалётаў быў атрыманы на манеўрах Пецярбургскай, Варшаўскай і Кіеўскай вайсковых акруг у 1911 годзе. У 1912—1913 гг. у 1-й Балканскай вайне расійскі авіяцыйны атрад пад камандаваннем капітана Шчацініна, што дзейнічаў на баку Балгарыі, выконваў задачы паветранай разведкі з фатаграфаваннем прыгонных і палявых збудаванняў.

Як самастойны від разведкі паветраная разведка сфарміравалася ў часы 1-й сусветнай вайны.

У гады Другой сусветнай вайны, 12 % самалёта-вылетаў савецкая авіяцыя здзейсніла з мэтай вядзення паветранай разведкі. З павелічэннем размаху ваенных дзеянняў інтэнсіўнасць паветранай разведкі ўзрастала. У 1941 годзе колькасць самалёта-вылетаў на паветраную разведку склаў 9,2 %, у 1944 годзе павялічыўшыся да 15 %. Паветраная разведка не толькі здабывала дадзеныя аб праціўніку, але дапаўняла і дакументальна ўдакладняла дадзеныя іншых відаў разведкі. Ва ўмовах хутка зменлівай абстаноўкі паветраная разведка часта была адзіным сродкам здабывання звестак аб суперніку для агульнавайсковага і авіяцыйнага камандавання. Напрыклад, зімой 1942—1943 гг. толькі паветранай разведцы ўдалося своечасова раскрыць перакід з Паўночнага Каўказа 2 нямецкіх танкавых дывізій у раён Кацельнікава для дэблакады войскаў, аточаных пад Сталінградам. Пры падрыхтоўцы Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 паветраная разведка выявіла за ракой Вісла 7 падрыхтаваных абарончых палос суперніка, эшаланаванах на глыбіню да 500 км, і 6 супрацьтанкавых равоў.

Ва ўзброеных сілах большасці краін асноўнымі сродкамі паветранай разведкі з'яўляецца пілатаваныя і беспілотныя самалёты-разведнікі. Яны здольныя хутка выходзіць на аб'екты разведкі, размешчаных на значнай адлегласці, аглядаць ў кароткі тэрмін вялікія прасторы, здабываць дакладныя разведдадзеныя аб суперніку і аператыўна дастаўляць іх камандаванню (у тым ліку шляхам перадачы з борта самалёта). З мэтай найбольш поўнага і своечасовага забеспячэння баявых дзеянняў паветраная разведка павінна пастаянна ўзаемадзейнічаць з іншымі відамі разведкі.

Паветраная разведка дзеліцца на стратэгічную, аператыўную і тактычную.

Стратэгічная паветраная разведка вядзецца з мэтай забеспячэння галоўнага камандавання неабходнымі разведдадзенымі аб стратэгічных аб'ектах суперніка, размешчаных у яго глыбокім тыле.

Аператыўная паветраная разведка выконваецца ў інтарэсах камандавання аб'яднанняў (злучэнняў) відаў узброеных сіл і родаў войскаў з мэтай атрымання разведдадзеных, неабходных для падрыхтоўкі і вядзення франтавых і армейскіх аперацый, а таксама аперацый, праведзеных флатамі і ВПС.

 
Focke-Wulf Fw 189 (Рама)

Тактычная паветраная разведка вядзецца ў інтарэсах камандавання злучэнняў і часцей відаў узброеных сіл і родаў войскаў з мэтай забеспячэння іх разведдадзенымі, неабходнымі для арганізацыі і вядзення бою. Асноўныя намаганні тактычнай паветранай разведкі засяроджваюцца на аб'ектах, якія знаходзяцца на полі бою і ў тактычнай глыбіні.

Асноўнымі спосабамі вядзення паветранай разведкі ёсць:

  • візуальнае назіранне, 
  • аэрофотаразведка і 
  • разведка з дапамогай радыёэлектронных сродкаў.

Выбар спосабу вядзення паветранай разведкі залежыць ад выкананай задачы, тыпу ЛА і яго разведвальнага абсталявання, супрацьдзеяння праціўніка, часу сутак і метэаралагічных умоў.

Візуальнае назіранне ажыццяўляецца няўзброеным вокам або з дапамогай аптычных прыладаў. Яно дазваляе хутка абследаваць вялікія раёны, атрымаць агульныя дадзеныя аб групоўцы і дзеяннях суперніка, аб'ектах, мясцовасці і надвор'і, неадкладна абагульніць і перадаць здабытыя разведдадзеныя з борта ЛА камандаванню.

Аэрофотаразведка выконваецца з дапамогай дзённых і начных аэрафотаапаратаў (планавых, перспектыўных, панарамных). Яна забяспечвае атрыманне найбольш поўных, пэўных і дакладных дадзеных аб войсках суперніка, аб'ектах і мясцовасці.

Паветраная разведка з дапамогай радыёэлектронных сродкаў дзеліцца на

  • радыё-, 
  • радыётэхнічную,
  •  радыёлакацыйную,
  •  тэлевізійную.

Для радыёразведкі выкарыстоўваюцца самалётныя радыёпрыёмныя прылады, якія дазваляюць раскрываць змест радыёперадач суперніка, вызначаць склад і дыслакацыю яго сіл, атрымліваць дадзеныя аб іх дзейнасці і намеры.

Пры радыётэхнічнай разведцы прымяняюцца прыёма-пеленгацыйныя прылады, якія дазваляюць вызначаць асноўныя тэхнічныя параметры работы сродкаў радыёлакацыі і радыётэлекіравання суперніка, а таксама іх месцазнаходжанне. Яна можа весціся ў любых метэаралагічных умовах днём і ноччу.

Тэлевізійная разведка ажыццяўляецца з дапамогай тэлевізійных сістэм, якія маюць у сваім складзе самалётную перадавальную і наземную прыёмную станцыі, што дазваляе назіраць за аб'ектамі і дзеяннямі войскаў праціўніка і сваіх войскаў. Шмат якія  краіны ўкараняюць таксама цеплавыя, лазерныя і іншыя разведвальныя сродкі.

разведдадзеныя, здабытыя паветранай разведкай, паступаюць у выглядзе:

  • паведамленняў (па радыё з борта ЛА), 
  • інфармацыі (ад аўтаматычнай бартавой разведвальнай апаратуры), 
  • вусных і пісьмовых дакладаў экіпажаў пасля пасадкі ЛА.
  • а таксама апрацаваных дакументальных дадзеных аб аб'ектах суперніка (расшыфраваныя фотаздымкі і аэрафільмы, фотаздымкі экранаў індыкатараў самалётных РЛС), 

Гл. таксама правіць

  • Аэрафотаздымкі 
  • Ваенна-паветраныя сілы 
  • Паветраны бой 
  • Комплекс «Лад-П» з дыстанцыйна-кіраваным лятальным апаратам тыпу «Пчала»

Літаратура правіць

  • Савецкая ваенная энцыклапедыя «ВАВИЛОН — ГРАЖДАНСКАЯ» // = (Советская военная энциклопедия) / Маршал Советского Союза Н. В. Огарков — председатель. — М .: Воениздат, 1979. — Т. 2. — С. 282—283. — ISBN 00101-236. (рус.)
  • Воздушная разведка железных дорог. М., 1963;
  • Лазарев Б. А., Сизов А. II. Фотографические средства воздушной разведки. Ч. 1. Рига, 1973;
  • Маковский В. П. Системы обработки и передачи разведпнформации. Ч. 1. Рига, 1973; Соколов А. Н.
  • H о в и к о в А., Ю н у с о в Т. Визуальный поиск наземных целей в сумерках.— «Авиация и космонавтика», 1965, № 12;
  • Разведчик надполем боя.— «Авиация и космонавтика», 1965, № 9.

Спасылкі правіць