Павуціннік фіялетавы

Павуціннік фіялетавы, Сінюха[1] (Cortinarius violaceus) — ядомы грыб з роду павуціннік сямейства павуціннікавыя (Cortinariaceae).

Павуціннік фіялетавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius violaceus (L.) Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  47334
EOL  188017
MB  239546

Апісанне правіць

Капялюшык 5-15 см у дыяметры, спачатку выпуклы, затым падушкападобны, у старых грыбоў з распасцёртым, хвалістым краем, цёмна-фіялетавага колеру. Пласцінкі, шырокія, рэдкія, цёмна-фіялетавага колеру. Ножка 6-12 см вышынёй і 1-2 см таўшчынёй, у верхняй частцы пакрытая дробнымі лускавінкамі, з клубнепадобным патаўшчэннем ў аснове,. Споравы парашок іржава-бурага колеру. Споры 11-16 × 7-9 мкм, міндалепадобнай формы, іржава-вохрыстага колеру.

Мякаць бялёсая, блакітнаватая, фіялетавая або шаравата-фіялетавая, з арэхавым смакам або без яго.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.