Паданія (італ. Padania) — назва П’емонта, Ламбардыі і іншых паўночных абласцей Італіі (Паданская раўніна), дзе распаўсюджаны паўночнаітальянскія мовы (ламбардская, венецкая, п'емонцкая, лігурская, эмільяна-раманьёльская). Утворана ад лацінскай назвы галоўнай паўночнаітальняскай ракі По — Padus.

Паданія на карце Італіі.

Гэты кніжны тэрмін увайшоў у шырокі ўжытак у 1990-я гады, калі партыя сепаратыстаў Ліга Поўначы запатрабавала аддзялення Паданіі ад аграрнага Поўдня, стварыла «ценявы» парламент у Мантуі і правяла падабенства выбараў у яго.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Gilberto Oneto, L'invenzione della Padania, Ceresola, Foedus Editore, 1997.
  • Margarita Gomez-Reino Cachafeiro, Ethnicity and nationalism in Italian politics : inventing the Padania: Lega Nord and the northern question / Marga — Aldershot, 2002.
  • Piero Gribaudi, La Geografia nel primo corso degli istituti Tecnici secondo i programmi del 1946, Editrice SEI, Ristampa Marzo 1951.