Падатак на прыбытак

Падатак на прыбытак — адзін з асноўных відаў прамых падаткаў. Займае асноўнае месца па ўдзельнай вазе ў фарміраванні даходаў дзяржаўнага бюджэту. Аб’ектам абкладання з’яўляецца агульны прыбытак арганізацыі, паменшаны ці павялічаны ў адпаведным парадку. Плацельшчыкамі падатку з’яўляюцца ўсе камерцыйныя прадпрыемствы, а таксама некамерцыйныя арганізацыі, якія займаюцца прадпрымальніцтвам. Падатак узымаецца паводле падатковай дэкларацыі па прапарцыйных ці прагрэсіўных стаўках.

Беларусь правіць

Паводле агульнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь 2002 года, падатак на прыбытак з’яўляецца рэспубліканскім (артыкул 8)[1]. Асаблівая частка Падатковага кодэксу Беларусі 2009 года змяшчала главу 14 «Падатак на прыбытак», якая ўключала артыкулы з 125-га па 144-ы. Паводле 125-га артыкула, «Плацежнікамі падатку на прыбытак прызнаюцца арганізацыі». Згодна са 126-м артыкулам «Аб’ектам падаткаабкладання падаткам на прыбытак прызнаюцца валавы прыбытак, а таксама дывідэнды і прыраўнаваныя да іх даходы..., налічаныя беларускімі арганізацыямі»[2].

Стаўкі правіць

Паводле 142-га артыкула асаблівай часткі Падатковага кодэкса Беларусі 2009 года, «Стаўка падатку на прыбытак усталёўваецца ў памеры:

  • 18 %[3] — ва ўсіх агульных выпадках;
  • 12 % — «па дывідэндах…, а таксама па даходах заснавальнікаў (удзельнікаў, акцыянераў) у выглядзе курсавых розніц, што ўзнікаюць пры пераацэнцы дэбіторскай запазычанасці па разліках з замежнымі арганізацыямі па належных ад іх дывідэндах»;
  • 10 % — «ад збыту тавараў уласнай вытворчасці, уключаных у пералік высокатэхналагічных тавараў», што таксама аб’ядноўваюць «навукова-тэхналагічныя паркі, цэнтры трансфармацыі тэхналогій, рэзідэнты навукова-тэхналагічных паркаў»;
  • 25 % — «банкі і страхавыя арганізацыі»[2].

Зноскі

  1. А.Лукашэнка (26 кастрычніка 2016). "Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2002 г. № 166-З (агульная частка)" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала 26 кастрычніка 2016. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  2. а б А.Лукашэнка (12 студзеня 2017). "Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г. № 71-З (асаблівая частка)" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  3. Уладзіслаў Кулецкі. Дзяржава і бізнес разам шукаюць выйсце // Звязда : газета. — 27 жніўня 2013. — № 159 (27524). — С. 2. — ISSN 1990-763x.