Падвойскі
Падвойскі — памочнік войскага ў ВКЛ; вялікакняскі слуга, судзейскі прыстаў, пасыльны, вяшчальнік.
- Службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах, адзін з радцаў князя. Падвойскаму даручалася перадаваць народу распараджэння ўладаў на Русі IX—XIII ст., аб'яўляў рашэнні.
- Хадзіў на «торжышчы» (гандлёвыя плошчы) народ клікаць да князя, і заклікаў у суд, біў у звон для склікання веча.
- Падвойскі ўваходзіў у лік найбольш набліжаных да князя асоб, які ўдзельнічаў ва ўрачыстых царскіх выхадах з посахам у руцэ, і ў справах судовага прыстава, і наглядаў за выкананнем распараджэнняў князя і пастановаў веча (выканаўца прысудаў веча); магчыма, што камандаваў княжацкай дружынай.
Літаратура правіць
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2
- «Современный толковый словарь русского», Т. Ф. Ефремова, 2000 г.;
- «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брокгауз и И. А. Ефрон;
- «Толковый словарь русского языка», В. И. Даль, 1863—1866 гг.;
- «Этимологический словарь русского языка», Макс Фасмер.