Падкаменшчык звычайны

Падка́меншчык звычайны (Cottus gobio) — рыба атрада скарапенападобных. Народныя назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка і інш.

Падкаменшчык звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cottus gobio Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  167255
NCBI  100952
EOL  1012522

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 8—10, часам да 12 см, голае, шараватае ці светла-бурае, з цёмнымі плямамі, брушка жоўта-белае. На плаўніках, акрамя брушных, цёмныя плямы. Галава масіўная, пляскатая. Вочы чырванаватыя, размешчаны на верхнім баку галавы. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі).

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Беларускага Паазер’я.

Прамысловага значэння не мае.

Асаблівасці біялогіі правіць

Маларухомая прыдонная рыбы. Актыўны на змярканні і ноччу, радзей днём у пахмурнае надвор'е. Жыве паасобку, хаваецца ў зарасніках водных раслін або пад камянямі (адсюль назва). Корміцца пераважна ікрой і маляўкамі іншых рыб.

Полавая спеласць настае ў 2 гады. Нерастуе ў канцы красавіка — маі. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, у якое самка адкладвае 100-300 ікрынак. Самец ахоўвае ікру і моладзь.

Літаратура правіць