Падляшскія мучанікі

Трынаццаць падляшскіх мучанікаў — сяляне-ўніяты в. Пратулін  (польск.) Сядлецкай губерні Расійскай імперыі (цяпер у Люблінскім ваяводстве, Польшча), якія загінулі 14 (26) студзеня 1874 года пры абароне сваёй царквы ад ператварэння яе ў праваслаўную ў час ліквідацыі Брэсцкай уніі на ПадляшшыЦарстве Польскім).

Падляшскія мучанікі

Гісторыя правіць

11(23) студзеня 1874 года 500 уніятаў в. Пратулін, узброеныя каламі, занялі абарону вакол царквы, каб не пусціць туды праваслаўнае духавенства. 14(26) студзеня да царквы былі накіраваны 2 роты салдатаў, якіх сяляне сустрэлі камянямі і каламі. Вайскоўцы ўжылі зброю, у выніку 9 чалавек сялян забіта, 14 цяжка параненыя (пазней 4 памерлі). Аналагічныя сутыкненні уніятаў з войскамі адбыліся ў вёсках Дралёва  (польск.) (загінула 5 чалавек) і Палубічы.

Ушанаванне памяці правіць

 
Санктуарый у Кастамлотах

У 1875 годзе ў Парыжы ў іх гонар быў выбіты медаль з надпісам «Братам-русінам, замардаваным маскоўскім царызмам, за вернасць царкве і Польшчы. 1874» з імёнамі 18 уніятаў, забітых у Пратуліне і Дралёве. У 1991 годзе зроблена эксгумацыя, рэшткі забітых сялян перанесены ў парафіяльны касцёл у Пратуліне. 6 кастрычніка 1996 года 13 падляшскіх мучанікаў урачыста беатыфікаваны ў Рыме. Ад 1998 года ў Кастамлотах  (польск.) дзейнічае санктуарый падляшскіх мучанікаў.

Мучанікі правіць

 
Магіла Падляшскія мучанікаў
  • Вінцэнт Леванюк, 25 гадоў, з Варобліна. Лічыўся пабожным і прывязаным да Царквы чалавекам. Першым згінуў падчас абароны святыні.
  • Даніла Кармаш, 48 гадоў, жанаты. Як кіраўнік брацтва падчас абароны царквы ўстаў на чале з крыжам, які да сёння захоўваецца ў Пратуліне.
  • Лукаш Бойка, 22 гады. Быў шляхетным чалавекам, карыстаўся павагай людзей. Падчас абароны біў у звон.
  • Канстанцін Бойка, 49 гадоў, з Зачопкаў. Быў бедным селянінам і справядлівым чалавекам.
  • Канстанцін Лукашук, 45 гадоў. Разам з жонкай выхоўваў 7 дзяцей. Шанавалі за пачцівасць.
  • Барталамей Асыпюк, 30 гадоў. Быў узорным бацькам і мужам, глыбока веруючым чалавекам. Найбольш часу абараняў храм. Быў смяротна паранены.
  • Аніцэт Грыцюк, 19 гадоў. За сваю надзвычайную пабожнасць і ласку параўноўваўся з Станіславам Косткам.
  • Піліп Герылюк, 44 гады, з Зачопкаў. Быў пабожным чалавекам. Заахвочваў іншых да абароны царквы.
  • Ігнат Франчук, 50 гадоў, з Дэрла. Найбольш вызначаўся верай. Пасля смерці Данілы Кармаша ўзяў крыж.
  • Ануфры Васылюк, 21 год. Быў солтысам у Апочках. Карыстаўся людской павагай.
  • Максым Гаўрылюк, 34 гады, з Дэрла. Памёр ад раны ў жывот.
  • Ян Андраюк, 26 гадоў. Кантар у парафіі. Быў смяротна паранены.
  • Міхал Ваўрынюк, 21 год, з Дэрла. Быў смяротна паранены.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць