Падольскае ваяводства

ваяводства ў складзе Польскага Каралеўства

Падольскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай). Адміністрацыйны цэнтр — горад Камянец-Падольскі.

Падольскае ваяводства
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна Каралеўства Польскае
Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскі
Дата ўтварэння 1434
Дата скасавання 1793
Ваяводы Ваяводы падольскія
Кашталяны Кашталяны камянецкія
Насельніцтва (1790) 463 000
Плошча 19 152 км²
Падольскае ваяводства на карце
Час існавання 14341793
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Гродавым старостам быў камянецкі староста, якому падпарадкоўваўся і Ляцічаўскі замак. Сядзіба пасольскага і дэпутацкага сойміка знаходзілася ў Камянцы-Падольскім.

У сувязі з акупацыяй Падолля туркамі пасля Бучацкай дамовы, у 1672—1676 гадах сеймікі праводзіліся ў Галічы, а ў 1677—1698 гадах у Львове.

Межы ваяводства прасціраліся ад ракі Стрыпы да Валачыска да Янушполя, з усходу — рака Мурахва. Паўднёвую мяжу ад Малдовы складаў Днестр, а заходнюю ад Пакуцця — рэкі Днестр і Стрыпа.

Ваяводства падзялялася на тры паветы: Камянецкі, Ляцічаўскі, Чырвонагродскі. Мела трох сенатараў у Сенаце Рэчы Паспалітай.

Герб — залатое сонца на белым полі.

Пасля 1793 года ваяводства ператворана ў Падольскую губерню Расійскай імперыі.

Найбуйнейшыя гарады правіць

Каралеўскія правіць

Прыватныя правіць

Ваяводы правіць

  • Пётр Адрованж (1434—1437)
  • Міхал Бучацкі (1437—1438)
  • Грыцька Кердзіевіч (1439—1462)
  • Станіслаў Хадэцкі (1462—1466)
  • Міхал Мужыла Бучацкі (1466—1470)
  • Анджэй Фрэдра (1472—1476)
  • Ян Адравонж (1477—1479)
  • Давід Бучацкі (1481—1485)
  • Якуб Бучацкі (1485—1497)
  • Павел Кола (1502—1509)
  • Ота Хадэцкі (1509—1515)
  • Марцін Камянецкі (1515—1530)
  • Станіслаў Лянцкаронскі (1530—1533)
  • Ян Тэнчынскі (1533—1535)
  • Станіслаў Адрованж (1535—1542)
  • Ян Твароўскі (1542—1547)
  • Ян Мялецкі (1547—1561)
  • Ян Стажахоўскі (1562—1567)
  • Ежы Язлавецкі (1567—1569)
  • Мікалай Мялецкі (1569—1585)
  • Мікалай Гербурт (1588)
  • Ян Сененскі (1588—1597)
  • Станіслаў Гольскі (1599—1603)
  • Аляксандр Канецпольскі (1603—1605)
  • Геранім Язлавецкі (1605—1607)
  • Якуб Прэтвіч (1607—1613)
  • Станіслаў Лянцкаронскі (1614—1617)
  • Томаш Замойскі (1618—1619)
  • Адам Аляксандр Сангушка (1621—1629)
  • Марцін Красіцкі (1629—1631)
  • Марцін Казаноўскі (1632—1636)
  • Станіслаў Рэвэра Патоцкі (1636—1655)
  • Мікалай Юрый Чартарыйскі (1655—1657)
  • Аляксандр Станіслаў Бэлжэцкі (1657—1676)
  • Анджэй Максіміліян Фрэдра (1677—1679)
  • Станіслаў Канецпольскі (1679—1682)
  • Марцін Замойскі (1682)
  • Марыюш Станіслаў Яскульскі (1683)
  • Станіслаў Караль Лужэцкі (1683—1686)
  • Мікалай Францішак Даніловіч (1687—1688)
  • Ян Францішак Дзедушыцкі (1689—1704)
  • Нікадзім Жабакліцкі (1704—1706)
  • Стэфан Гумецкі (1706—1736)
  • Вацлаў Жавускі (1736—1752)
  • Мікалай Юзаф Жавускі (1762—1770)
  • Ян Якуб Замойскі (1770—1790)
  • Леанард Марцін Швяйкоўскі (1790—1793)

Заўвагі правіць

  1. па-лацінску: Palatinatus Podoliae, па-польску: Województwo podolskie