Пазалота або залачэнне — нанясенне на прадмет тонкага пласта золата (ад доляй мкм да некалькіх мкм) у дэкаратыўных, ахоўных або ахоўна-дэкаратыўных мэтах.

Анёл на шпілі Петрапаўлаўскага сабора

Традыцыйныя тэхнікі залачэння правіць

Агнявое залачэнне правіць

Лічыцца найбольш старажытнай тэхнікай залачэння. На Русі гэты спосаб насіў назву палёнага золата. Шырока выкарыстоўвалася на Русі з IX стагоддзя. Спосаб уяўляе сабой гартаванне растворанага ў ртуці высакапробнага золата (амальгамы) да поўнага выпарэння ртуці.

Гэтая тэхналогія была шырока распаўсюджаная ў архітэктуры, найбольш вядомае: пазалота купалаў Ісакіеўскага сабора Санкт-Пецярбурга (1838—1841) і шпіль званіцы Петрапаўлаўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу быў вызалачаны агнявым спосабам у 1735 г і 1744 гадах.

Яшчэ адным з напрамкаў выкарыстання агнявога залачэння з’яўлялася аднайменная тэхніка іканапісу на метале. Адным з самых вядомых помнікаў гэтай тэхнікі з’яўляецца Залатая брама Свята-Раства-Багародзіцкага сабора ў Суздалі.

Перавага — высокая каразійная ўстойлівасць. Недахоп — высокая таксічнасць.

Залачэнне на алейнай аснове правіць

Таксама на мардан, на міксцьен, на адліп — ужываецца для залачэння металічных паверхняў (помнікі, агароджы, купалы, свінцовых фігур), гіпсавых і каменных паверхняў, а таксама для інтэр’ернага залачэння. Залачэнне на мардан атрымліваецца матавым, у выпадку, калі паверхня пад нанясенне пазалоты не падрыхтавана адпаведным чынам, альбо з ёй працуе неспрактыкаваны майстар.

Пазалота на «гульфарбу» правіць

Ужываецца на ўсіх грунтах па дрэве, палатне, шкле і метале. Гульфарба складаецца з лака-мардана з дамешкам невялікай колькасці аранжавага крона, расцёртага на ільняным алеі. Крон да лаку прымешваецца як падшэўка пад золата, каб яно мела больш моцны і глыбокі тон. Месца для пазалоты старанна падрыхтоўваецца, так, каб паверхня, на якую будзе накладвацца золата, была роўная і чыстая.

Далей гэтыя месцы фарбуюць пэндзлем тоўстым пластом гульфарбы і затым прасушваюць. Трэба давесці прасушку гульфарбы да невялікага адліпу, тады золата будзе добра да яе прыставаць і будзе мець добры бляск. Золата накладваецца на гульфарбу лампемзелем, які па-над веярка злёгку прыціскаецца ватай. Паліруюць яго не агатам, як пазалоту на палімент, а злёгку прыціскаючы «прытамповываючы» і праціраючы тампонам ваты.

Літаратура правіць