Пакеха (маоры: Pākehā) — назва, якая была ўтворана карэнным насельніцтвам маоры для першых еўрапейскіх перасяленцаў у Новай Зеландыі. Этымалагічна слова паходзіць з мовы маоры і ўваходзіць ў сучасную новазеландскую англійскую мову як неад'емная лескічная адзінка. Ужываецца распаўсюджана і па сённяшні дзень, але інтэрпрэтуецца ў Новай Зеландыі па-рознаму. У залежнасці ад пункту гледжання пры выкарыстанні паняцця гаворка ідзе аб новазеландцах з выключна брытанскім паходжаннем, з пераважна еўрапейскім паходжаннем альбо аб той частцы насельніцтва Новай Зеландыі, хто не з'яўляецца маоры альбо палінэзійцам. Некаторыя новазеландцы ўспрымаюць слова ў негатыўным, непрыемным адценні.

Дакладныя этымалагічныя звесткі слова канчаткова не высветлены. Верагодней за ўсё, пакеха паходзіць ад Pākehakeha альбо Pakepakehā, паняцці якімі маоры называлі містычных, беласкурых і плаваючых па моры істот. Адметна таксама і тое, што да з'яўлення еўрапейцаў паняцця, якім бы называлі сябе маоры, не існавала. Абодва словы ўзніклі толькі пасля ўсталявання ўзаемаадносін тубыльцаў з еўрапейцамі.

Спасылкі правіць