Пакроўск

горад у Расіі

Пакроўск (руск.: Покровск) — горад (з 1997 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хангаласкага улуса Якуціі. Насельніцтва 11,0 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1682 годзе.

Горад
Пакроўск
Покровскай
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1682
Горад з
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
90 м
Насельніцтва
10 223 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
41144
Паштовы індэкс
678000
Пакроўск на карце Расіі ±
Пакроўск (Расія)
Пакроўск
Пакроўск (Якуція)
Пакроўск

Размешчаны ў цэнтральнай Якуціі, на левым беразе ракі Лена, за 78 км на паўднёвы захад ад Якуцка.

Годам заснавання лічыцца 1682 год, у якім адбылося апошняе паўстанне хангаласкіх якутаў супраць казакоў. Пасля паражэння паўстаўшых 1(11) кастрычніка, у Пакроў дзень, войскі ваяводы Івана Прыклонскага ўсталявалі на высокім каравульным мысу вялікі драўляны крыж, названы Пакроўскім.

У 1703 годзе частка пустэльнікаў Спаскага манастыра з Якуцка пераехала на новае месца і заснавала своеасаблівае аддзяленне манастыра, названае Пакроўскай пустынню. У 1724 годзе пустынь згарэла. На яе месцы асела некалькі сем’яў рускіх сялян. Паселішча затым стала ямшчыцкай станцыяй прыленскага тракта.

У 1870 годзе ў Пакроўску была пабудавана другая царква, што давала яму статус сяла.

У 1931 годзе Пакроўск стаў адміністрацыйным цэнтрам Заходне-Кангаласкага раёна, які затым быў перайменаваны ў Арджанакідзаўскі, а цяпер Хангаласкі. У 1941 годзе атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. 26 верасня 1997 года прысвоены статус горада.

Прамысловасць і транспарт правіць

Завод будаўнічых матэрыялаў. Асфальтабітумны завод. Ідзе будаўніцтва гуты. Завод па агранцы алмазаў. Лясгас. Зверагадоўля, якая займаецца гадоўляй серабрыста-чорных лісіц, собаля. Камбікормавы завод.

Звязаны асфальтаванай аўтамабільнай дарогай з Якуцкам. Рачная прыстань. Паромная пераправа праз Лену Масхагалох — Качыкацы.