Паладый (лац.: Palladius) — суправіцель імператара Петронія Максіма ў 455 годзе.

Паладый
лац.: Palladius
Цэзар
455 год
Папярэднік Валентыніян III
Пераемнік Авіт
Нараджэнне V стагоддзе
Смерць май 455
Бацька Петроній Максім
Жонка Еўдакія
Дзейнасць манарх

Біяграфія правіць

Паводле паведамлення Ідацыя, Паладый быў сынам Петронія Максіма.

Пасля таго, як яго бацька забіў імператара Валентыніяна III і абвясціў сябе аўгустам, Паладый стаў яго цэзарам. За яго выдалі замуж дачку Валентыніяна (магчыма, Еўдакію), а Петроній Максім жаніўся з удавой Валентыніяна Ліцыніяй Еўдаксіяй.

Але неўзабаве, па просьбе Еўдаксіі, якая жадала адпомсціць Максіму за смерць мужа, правіцель вандалаў Гейзерых захапіў Рым. У выніку Паладый быў забіты разам са сваім бацькам.

Зноскі

Літаратура правіць