Палата абшчын Канады

Палата абшчын (англ.: House of Commons of Canada, фр.: Chambre des communes du Canada) — адна са складнікаў Парламента Канады нароўні з Сенатам і Манархам (прадстаўленым генерал-губернатарам). Палата абшчын — гэта дэмакратычна выбраная палата, якая складаецца з 338 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на абмежаваны тэрмін, захоўваючы сваё месца да роспуску легіслатуры (пасля не больш чым пяці гадоў). Кожны дэпутат прадстаўляе адну з выбарчых акруг краіны.

Палата абшчын Парламента Канады
англ.: House of Commons, фр.: Chambre des communes
Ніжняя палата

Парламенцкая сістэма Аднамандатная мажарытарная выбарчая сістэма
Старшыня Эндру Шэр
--- з партыі Кансерватыўная
--- выбраны 2 чэрвеня 2011 (2011-06-02)
Лідар урада ў Палаце абшчын Пітэр Ван Лоўн
--- з партыі Кансерватыўная
--- выбраны 18 мая 2011 (2011-05-18)
Дэпутатаў 308 дэпутатаў
Палітычныя групы (фракцыі)      Кансерватары (165)     Новадэмакраты (102)     Лібералы (35)     Блакісты (4)     Зялёныя (1)     незалежны (1)
Дата заснавання 1867
Апошнія выбары 2 мая 2011
41-е скліканне Палаты абшчын Канады
Дзяржава
Зала пасяджэнняў Палата абшчын, Парламент Канады (Парламенцкі ўзгорак, Атава)
Вэб-сайт parl.gc.ca

Палата абшчын была заснавана ў 1867, калі Акт аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867 утварыў Дамініён Канада, і мела ў якасці ўзору брытанскую Палату абшчын. Хоць і з'яўляючыся тэхнічна ніжняй палатай парламента, Палата абшчын у рэчаіснасці валодае нашмат большай уладай, чым верхняя палата — Сенат. Для таго каб стаць законам, законапраект павінен быць прыняты абедзвюма палатамі; аднак вельмі рэдка закон, за які прагаласавалі ў Палаце абшчын, адхіляецца Сенатам. Да таго ж, урад Канады адказвае толькі перад Палатай абшчын, а прэм'ер-міністр застаецца на пасадзе, толькі пакуль ён ці яна захоўвае падтрымку ніжняй палаты.

Слова «абшчыны» азначае «групы асоб, якія жывуць у адным месцы, раёне і г.д.». Канада — адзіная нароўні са Злучаным каралеўствам краіна, якая выкарыстоўвае выраз «Палата абшчын» для ніжняй палаты парламента. Палата абшчын Канады размяшчаецца на Парламенцкім узгорку ў Атаве, у правінцыі Антарыа.

Спасылкі правіць