Палаца-паркавы ансамбль (Грозава)

Палаца-паркавы ансамбль Мержыеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваная ў в. Грозава (Капыльскі раён). Да 1863 г. належала Мержыеўскім, пазней — Вітгенштэйнам.

Палацава-паркавы ансамбль
Палацава-паркавы ансамбль у Грозаве
53°10′01,14″ пн. ш. 27°19′49,26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Грозава
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1750
Будынкі
палац • амбар • маслабойня
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сядзіба на акварэлі Н. Орды

У палацы размяшчалася школа. На 2012 год будынак закрыты на рэканструкцыю.

Архітэктура правіць

 
Стан маёнтка на 2012 г.

Палац — мураваны двухпавярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтр сіметрычна-восевай кампазіцыі падкрэслены чатырохкалонным порцікам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Н. Орды 1864—76 гг. таксама меў чатырохкалонны порцік). Да заходняга тарца палаца далучаная аднапавярховая службовая прыбудова. Пластыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прамавугольных акон і дзвярэй, лапаткамі і рустам па вуглах будынку. Планіроўка анфіладна-калідорная з цэнтральнай групай парадных памяшканняў і вялікім вестыбюлем з двухбаковай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

З боку дваровага фасада на схіле ўзгорку быў разбіты парк (не захаваўся).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць