Палац Келуш (парт.: Palácio Nacional de Queluz; вядомы таксама як Нацыянальны палац) — палац партугальскіх каралёў у стылі ракако ў горадзе Келуш каля Лісабона. Будаўніцтва было пачата ў 1742 г. прыдворным архітэктарам Матэушам Вісенты ды Алівейра для Педру III і завершана ў 1767 г. У садзе расстаўлены статуі, прывезеныя каралём з Італіі і Англіі. У 1794 г. палац стаў месцам знаходжання каралевы Марыі. Дагэтуль у адным з павільёнаў палаца прынята размяшчаць кіраўнікоў замежных урадаў, якія наведваюць Партугалію з дзяржаўнымі візітамі.

Славутасць
Палац Келуш
38°45′02″ пн. ш. 9°15′30″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль ракако
Архітэктар Матэуш Вісенты ды Алівейра[d]
Сайт pnqueluz.imc-ip.pt
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць