Палац Парламента

Палац Парламента (рум.: Palatul Parlamentului) у Бухарэсце (Румынія) — шматфункцыянальны будынак, дзе засядаюць абедзве палаты румынскага парламента. Паводле звестак Акадэміі сусветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы грамадзянскі будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі і цяжкі будынак сярод адміністрацыйных будынкаў[2].

Славутасць
Палац Парламента
Palatul Parlamentului
44°25′39″ пн. ш. 26°05′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Горад Бухарэст
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Анча Петрэску
Дата заснавання 1985
Будаўніцтва 25 чэрвеня 19841997
Вышыня 84 м[1]
Матэрыял мармур і Cristallo[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Першапачаткова палац называўся Домам народа (Народным домам рум.: Casa Poporului або Домам Рэспублікі рум.: Casa Republicii), але ў посткамуністычную эпоху быў перайменаваны ў Палац Парламента. Нягледзячы на гэта, шмат хто называе яго ранейшым імем.

Апісанне правіць

Памеры палаца — 270×240 м. Вышыня — 86 м. Падземная частка паглыблена на 92 м. У палацы 1100 пакояў, 12 паверхаў. 4 падземных узроўні пабудаваны і ўжо выкарыстоўваюцца і яшчэ 4 узроўні знаходзяцца на розных стадыях будаўніцтва. На будаўніцтва было выдаткавана каля 1 мільёна м³ мармуру, у асноўным з Рукшыцы, 3500 тон хрусталю (480 жырандоляў, 1409 столевых свяцільнікаў і люстэркаў), 700 тыс. тон сталі і бронзы для дзвярэй, вакон, жырандоляў і капітэляў. Было таксама выкарыстана 900 тыс. м³ драўніны для паркету і насценных панэляў (арэшнік, дуб, вішня, вяз, клён), 200 тыс. м² шарсцяных дываноў розных памераў. У палац нават былі прывезены варштаты, каб рабіць асобныя вялікія дываны прама на месцы[3]. Будынак палаца спалучае ў сабе элементы розных стыляў і не паддаецца дакладнай класіфікацыі.

Будаўніцтва правіць

Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Петрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам (рум.: Casa Poporului)[4].

Палац быў пабудаваны на ўзгорку Спірый, забудова на якім для гэтага была часткова разбурана. Будаўніцтва пачалося 25 чэрвеня 1984 года. Будынак першапачаткова прызначаўся для штаб-кватэры асноўных дзяржаўных інстытутаў. Палац быў пабудаваны галоўным чынам з матэрыялаў румынскай вытворчасці. Падчас будаўніцтва ўзнік такі попыт на румынскі мармур, што нават надмагільныя камяні па ўсёй краіне рабілі з іншых матэрыялаў. Будаўніцтва запатрабавала знішчэнні пятай часткі гістарычнага цэнтра горада і выклікала шматлікія пратэсты, бо было разбурана мноства цэркваў. Будаўніцтва амаль завяршылася да часу звяржэння і пакарання смерцю Чаўшэску ў 1989 годзе. Некаторыя недаробкі ў палацы застаюцца і станам на 2015 год, фактычна цалкам яго будаўніцтва і аздабленне не завершаны.

Гісторыя правіць

З 1996 года ў палац пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль размяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынскі заканадаўчы савет і Румынскі савет па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сенат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі.

У 2008 годзе у Палацы праходзіў 20-ы саміт НАТА.

Зноскі

  1. http://cic.cdep.ro/ro/prezentare-generala/cladirea-palatului-parlamentului
  2. "Largest administrative building". World Records Academy. p. 1. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  3. [1]
  4. Palatul Parlamentului / Casa Poporului(недаступная спасылка) 1. miculparis.ro. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 12 чэрвеня 2014.

Спасылкі правіць