Палац Спорту (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі

Палац Спорту (укр.: Пала́ц спо́рту, вымаўленне ) — 30-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Залатыя Вароты» і «Клоўская». Адкрыта 31 снежня 1989 года ў складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Назва — ад размешчанага побач Палаца спорту.

«Палац Спорту»
укр.: Палац спорту
Сырэцка-Пячэрская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1989 года
Раён Пячэрскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 102,5 м
Архітэктары Mykola Alioshkin[d] і Anatolii Krushynskyi[d]
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Рагнедзінскай, Эспланаднай, Спартыўнай плошчы
Пераходы на станцыі Плошча Льва Талстога
Час адкрыцця 5:45
Код станцыі 315
Суседнія станцыі Клоўская і Залаці Варота
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць 
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да станцыі Хрэшчатык
Службовая галінка да станцыі Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Звірынэцька
Выдубычы     +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал 
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Канструкцыя правіць

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з калонамі павялічанага перасеку. Незвычайная канструкцыя спрыяла стварэнню незвычайнага рашэння зводу ў цэнтральнай зале — яна не радыяльная, а больш трапецыяпадобная з зааваленымі кутамі. З гэтай станцыі пачалося шырокае выкарыстанне алюмінію ў аздабленні станцый Кіеўскага метро. Калоны арыгінальнай формы абліцаваныя зялёным (тады вельмі незвычайным) кубінскім мармурам і алюмініевым профілем. Светлавыя лініі са стандартных свяцілень практычныя і арганічна ўпісваюцца ў агульны інтэр’ер станцыі.

Тэматычна-архітэктурная будова перона адлюстроўвае сваю асаблівасць, трохі павялічаная вышыня залы дазволіла аўтарам стварыць уражанне яе дынамічнасці. Аддзелачныя матэрыялы — мармур, граніт, каляровы метал надаюць станцыі індывідуальнасці.

Назва станцыі на шляхавых сценах выканана буйнымі літарамі арыгінальнай формы. Калі ў кіеўскім метро былі прыбраны надпісы на рускай мове, станцыя «Палац спорту» доўгі час заставалася адзінай у Кіеве, дзе на шляхавых сценах назва станцыі была пазначана і на рускай мове, нароўні з украінскай. У лютым 2015 г. надпіс на рускай мове быў дэмантаваны, на кожнай са шляхавых сцен пакінута па аднаму надпісу на ўкраінскай мове.

Вестыбюлі правіць

Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які вядзе ў падземны пераход, што выходзіць на Спартыўную плошчу і Эспланадную вуліцу. Наземны вестыбюль адсутнічае.

Перасадка правіць

З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Курэніўска-Чэрванаармійскай лініямі. Перасадка на станцыю «Плошча Льва Талстога» размешчана з паўночнага тарца станцыі, пераход абсталяваны чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам.

Фотаздымкі правіць

Цікавы факт правіць

«Палац спорту» — адзіная станцыя кіеўскага метрапалітэна, дзе на шляхавай сцяне на працягу доўгага часу захоўваліся назвы станцыі на рускай мове. У лютым 2015 рускамоўныя надпісы былі дэмантаваныя.

Рэжым працы правіць

Адкрыццё — 05:45, закрыццё — 0:11.

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Сырэц» — 06:00
  • ст. «Чырвоны хутар» — 05:50

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Сырэц» — 00:29
  • ст. «Чырвоны хутар» — 00:16

Пераход на станцыю «Плошча Льва Талстога» працуе з 05:45 да 0:25.

Зноскі

Спасылкі правіць