Палу́шнік[1] (Isoetes), шыльнік, ізает — род дзеразападобных раслін сямейства палушнікавыя (Isoetaceae).

Палушнік

Палушнік азёрны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isoetes L., 1753

Наменклатурны тып
Isoetes lacustris

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17120
NCBI  13838
IPNI  328186-2
TPL  ???
FW  317976

Апісанне правіць

Разнаспоравыя шматгадовыя вечназялёныя травяністыя расліны, цёмна-зялёныя шылападобыя лісты (філоіды) якіх маюць добра выражаны язычок-лігулу. Вышыня каля 8—20 см з укарочаным сцяблом і клубневым карэнішчам.

Віды і экалогія правіць

Аб’ядноўвае каля 70 відаў шматгадовых раслін, якія растуць пад вадой, альбо вядуць каляводны спосаб жыцця, толькі нямногія віды жывуць на моцна пераўвільготненай глебе. Распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара, у Беларусі расце палушнік азёрны (Isoetes lacustris).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
  • Маўрышчаў В. В. Палушнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 18.

Спасылкі правіць

  • Полушник — род Isoetes: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)