Пальміцінавая кіслата

хімічнае злучэнне

Пальміцінавая (гексадэканавая) кіслата, CH3(CH2)14COOH — вышэйшая аднаасноўная карбонавая кіслата неразгалінаванай структуры. Найбольш распаўсюджаная ў прыродзе сярод вышэйшых карбонавых кіслот.

Бясколернае крышталічнае рэчыва. Амаль не раствараецца ў вадзе (0,0007 г у 100 г вады пры тэмпературы 20 °С[1]). Раствараецца ў метаноле, этаноле, бензоле, этылацэтаце. Тэмпература плаўлення 62,9 °С, тэмпература ўспышкі 192 °С[1].

У выглядзе складаных эфіраў гліцэрыны пальміцінавая кіслата ўваходзіць у склад амаль усіх прыродных тлушчаўпальмавым алеі 39—47 %)[1] і многіх ліпідаў, у выглядзе складаных эфіраў вышэйшых спіртоў — у склад некаторых воскаўспермацэце кашалота 90 % цэтылавага эфіра пальміцінавай кіслаты)[1]. Солі і эфіры пальміцінавай кіслаты — пальмітаты.

Пальміцінавую кіслату атрымліваюць гідролізам тлушчаў і каталітычным акісленнем вышэйшых алканаў.

Выкарыстанне правіць

Пальміцінавую кіслату выкарыстоўваюць у вытворчасці мыла, у сумесі са стэарынавай кіслатой у вытворчасці стэарыну. Некаторыя эфіры пальміцінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці фарбаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 176. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі правіць