Пальцакры́лкі (Pterophoridae) — сямейства матылёў.

Пальцакрылкі

Пальцакрылка пяціпальцая, або беласнежная (Pterophorus pentadactyla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pterophoridae Latreille, 1802

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117852
NCBI  186111
EOL  892
FW  233687

Апісанне правіць

Крылы (размах 20—33 мм) вузкія, часцей шэрыя або бурыя, пярэднія расшчэплены звычайна на 2, заднія — на 3 пальцападобныя лопасці (адсюль назва). Ногі доўгія. Вусікі кароткія, у самцоў з дробнымі раснічкамі. Губныя шчупікі і хабаток развітыя.

Вусені ўкрыты валаскамі.

Пашырэнне правіць

У сусветнай фаўне налічваецца каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Найбольш шматлікія ў тропіках. На Беларусі адзначана каля 20 відаў. Жывуць у розных біятопах: ад тарфяных балот і вільготных лісцевых лясоў да сухадольных лугоў. Некаторыя шкодзяць дэкаратыўным і сельскагаспадарчым раслінам.

Асаблівасці біялогіі правіць

Матылі актыўныя на змярканні. Вусені кормяцца лісцем, кветкамі, парасткамі раслін. Кукалкі ў большасці відаў без кокана, падвешваюцца заднім канцом цела да раслін.

Класіфікацыя правіць

Літаратура правіць

Емяльянаў І. М. Пальцакрылкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.