Палярная зорка (Паўночная зорка), α Малой Мядзведзіцы — зорка ў сузор'і Малой Мядзведзіцы.

Выгляд Палярнай зоркі ў тэлескоп Хабла

Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 2 гадз.31 хвіл.50 сек.; схіленне 89°15´51´´. Спектральны клас F8 I. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 150 светлавых гадоў.

Паблізу зоркі знаходзіцца Паўночны полюс свету, вакол якой абарачаецца нябесная сфера. У арыйцаў Палярная зорка была цэнтралнай воссю неба, «цвіком», на якім трымаецца Сусвет. У беларускай міфалогіі зорку называюць Нябесны Кол[1].

Зноскі

  1. Шамякіна (2008)

Літаратура правіць