Паля́рны круг — паралель у кожным паўшар’і планеты, пачынаючы ад якой і да полюса ляжаць палярныя паясы, дзе бываюць палярны дзень (летам) і палярная ноч (зімой). Строга кажучы, з прычыны атмасфернай рэфракцыі (на планетах, якія маюць атмасферу) і таго, што Сонца назіраецца не як кропкавы аб’ект, а як дыск, палярны дзень можна назіраць у шыротах, якія ляжаць крыху далей ад полюсу, а палярных ноч — толькі ў шыротах, якія ляжаць крыху бліжэй да полюсу.

Палярныя кругі на карце Зямлі

Паколькі палярны круг вызначаецца ў кожным паўшар’і, у планеты можа быць толькі два палярных кругі — паўночны і паўднёвы. Шырата палярных кругоў вызначаецца вуглом нахілу восі кручэння планеты да плоскасці экліптыкі.

На Зямлі правіць

Зямныя палярныя кругі размешчаны на шыротах 66° 33′ 39″ (паўночнай і паўднёвай). Палярны круг, размешчаны ў Паўночным паўшар’і Зямлі, называецца Паўночным палярным кругам, у Паўднёвым паўшар’і — Паўднёвым палярным кругам. Вобласць ад палярнага круга да полюсу ў абодвух паўшар’я называецца Запаляр'е.

У дзень зімовага сонцастаяння (21-22 снежня) на поўнач ад паўночнага палярнага круга Сонца не ўзыходзіць (на поўдзень ад паўднёвага — не заходзіць), а ў дзень летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня) не заходзіць (на поўдзень ад паўднёвага — не ўзыходзіць). Далей за палярным кругам гэтыя з’явы расцягваюцца на большы час.

З-за нераўнамернасці руху Зямлі ў касмічнай прасторы палярны круг пастаянна перамяшчаецца, яго геаграфічнае становішча нестабільнае, фактычна ён рухаецца прыкладна на 2 м на працягу дня і амаль на 100 м на працягу года. Пры дапамозе сучасных тэхналогій становішча палярнага круга можна вызначыць у любы момант часу.


Адзнакі на лініі палярнага круга правіць

На Марсе правіць

Марс круціцца вакол сваёй восі амаль так жа, як і Зямля: вось кручэння нахіленая да плоскасці арбіты на вугал 25,19°, амаль роўны вуглу нахілу зямной восі (23,45°). Гэта значыць, што змена дня і ночы, а таксама змена часоў года на Марсе працякаюць амаль так жа, як на Зямлі. Размяшчэнне палярных кругоў таксама блізкае да зямнога. Шырата палярных колаў +/- 65°.

Гл. таксама правіць