Палёўкі (Arvicolinae, Microtinae) — падсямейства млекакормячых жывёл з сямейства хамяковых.

Палёўкі

Палёўка звычайная (Microtus arvalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arvicolinae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552325
NCBI  39087
EOL  2847171
FW  67892

Апісанне правіць

Даўжыня цела (акрамя андатры (Ondatra zibethicus)) да 23 см, хваста — да паловы даўжыні цела. Морда круглявая, вушы кароткія.

Арэал правіць

Налічваецца больш за сорак родаў (каля дваццаці сучасных), каля ста відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем'ямі або калоніямі. На Беларусі сустракаюцца андатра (Ondatra zibethicus), палёўка вадзяная (Arvicola amphibius), палёўка рыжая (Myodes glareolus), палёўка-эканомка (Microtus oeconomus), палёўка звычайная, або шэрая (Microtus arvalis), палёўка земляная, або падземная (Microtus subterraneus), палёўка цёмная, або пашавая (Microtus agrestis).

Экалогія правіць

Расліннаедныя. Нараджаюць да дванаццаці і больш дзіцянят, да пяці разоў за год.

Значэнне правіць

Многія палёўкі — шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некаторыя — аб'екты промыслу.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Самусенка Э. Палёўкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.