Палікарп Куш (англ.: Polykarp Kusch; 26 студзеня 1911, Бланкенбург, Германская імперыя — 20 сакавіка 1993, Далас, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Другую палову прэміі атрымаў Уіліс Юджын Лэмб.

Палікарп Куш
Polykarp Kusch
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Дата нараджэння 26 студзеня 1911(1911-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1993(1993-03-20)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрэнсіс Луміс[d]
Вядомыя вучні Gordon Gould[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям’я Куша эмігравала ў 1912 годзе ў ЗША. У 1936 годзе Куш абараняе дысертацыю ва ўніверсітэце Ілінойса на тэму з вобласці аптычнай спектраскапіі малекул. У 1937 годзе пачынае ў тым жа ўніверсітэце навуковую кар’еру.

Працаваў над метадамі магнітнага рэзанансу, з дапамогай якога ўдалося вельмі дакладна вызначыць магнітны момант часціцы. Наступныя эксперыменты па вызначэнню магнітнага моманту электрона ў атамах натрыю, галію і індыю паказалі адхіленне ад тэарэтычна прадказанага значэння. Тлумачэнне гэтага, пасля яшчэ раз пацверджанага, адрознення магнітнага моманту прывяло да перагляду квантавай механікі.

У 1949 годзе Куш становіцца прафесарам у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. а б Polykarp Kusch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Polykarp Kusch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Куш Поликарп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б NNDB — 2002.