Вытворчае аб’яднанне «Палімір» заснавана ў 1975 г. ў г. Наваполацк на базе Полацкага хімкамбіната (пабудаваны ў 1964 — 68). Адно з буйнейшых хімічных прадпрыемстваў Еўропы.

Палімір
Тып ААТ[d]
Заснаванне 1968
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Наваполацк (Беларусь)
Галіна хімічная прамысловасць
Сайт polymir.by/be

Гісторыя правіць

3 2000 года — сучасная назва. З 2008 года ААТ «Палімір» уваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Нафтан»[1].

Асноўная прадукцыя: поліэтылен, поліакрыланітрыльныя (ПАН) валокны, палімерныя смолы, воск і эмульсіі, мінеральныя ўгнаенні, прадукты арганічнага сінтэзу (акрыланітрыл, метылакрылат, ацэтонцыян-гідрын), тавары народнага ўжытку (плёнка гаспадарчая, пакеты і сумкі, мэблевае іголкапрабіўное палатно, разнастайная пража і трыкатажныя вырабы са змешаных валокнаў).

На аснове поліэтылену асвоены выпуск унікальных для краін СНД прадуктаў, адзіным вытворцам якіх з’яўляецца «Палімір». Асаблівае значэнне надаецца вытворчасці ПАН-валокнаў, што выкарыстоўваюцца для перапрацоўкі ў пражу, тканіну, трыкатаж, сінтэтычнае футра і таму служаць незаменнай сыравінай для тэкстыльнай прамысловасці. У якасці сыравіны «Палімір» выкарыстоўвае прадукты нафтаперапрацоўкі вытворчага аб’яднання «Нафтан».

Працуе больш за 6 тыс. чалавек (2000). Аб’яднанне мае Палац спорту і культуры, бібліятэку, паліклініку, 4 медпункты, санаторый-прафілакторый, 2 базы адпачынку, 6 дашкольных устаноў, аздараўленчы дзіцячы лагер.

Дырэктары правіць

Зноскі

  1. Малашеня Л. «Нафтан» и «Полимир» готовятся к приватизации // Народнае слова. — 2008. — 7 кастр. — С. 3.

Літаратура правіць