Палітыка Польшчы

Польшча — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Палітычная сістэма Польшчы аформлена ў Кастытуцыі 1997 года. Калі зрабіць экскурс у гісторыю, то Канстытуцыя 3 мая 1791 года была першай прынятай у Еўропе канстытуцыяй. Сённяшняя канстытуцыя гарантуе грамадзянам Польшчы абарону правоў чалавека, свабоду рэлігіі, слова і сходаў, мультыпартыйную сістэму, а таксама скасоўвае некаторыя камуністычныя ідэі з мэтай пабудовы рынкавай эканомікі. Згодна з Сусветным індэксам міру, Польшча ўваходзіць у лік 20 % найбольш мірных краін свету.

Канстытуцыя 3 траўня 1791, манускрыпт

Заканадаўчая ўлада правіць

 
Польскі Сейм

Заканадаўчы орган — парламент, які завецца Нацыянальнай Асамблеяй. Дзве палаты парламента — Сейм (460 дэпутатаў) і Сенат (100 дэпутатаў). Дэпутаты Сейма абіраюцца па прапарцыйнай сістэме згодна з метадам Д'Онта. Для партый, за выключэннем партый нацыянальных меншасцей, усталяваны пяціадсоткавы парог. Сенат абіраецца адначасова з Сеймам, але па сістэме адноснай большасці. Дзве палаты парламента разам збіраюцца толькі ў трох выпадках: на ўрачыстай клятве новага Прэзідэнта, калі Прэзідэнт трапляе пад трыбунал і калі ён не можа выконваць сваіх абавязкаў.

Партыі правіць

Найбольш значныя палітычныя партыі — Грамадзянская платформа, Права і справядлівасць, Саюз дэмакратычных левых сіл, Польская народная партыя, Рух Палікота. У бягучым складзе як Сейма, так і Сената абсалютную большасць мае партыя Права і Справядлівасць.

Выканаўчая ўлада правіць

Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў прамым галасаваннем, і Савет міністраў на чале з Прэм'ер-міністрам (як правіла, з правячай кааліцыі ў Сейме). Кабінет прызначаецца Прэзідэнтам па прапанове Прэм'ер-міністра. У траўні 2015 палякі абралі Прэзідэнтам Анджэя Дуду. Пасаду Прэм'ера ў 2017 заняў Матэвуш Маравецкі (абодва прадстаўляюць партыю Права і Справядлівасць).

Судовая ўлада правіць

Судовая галіна грае важную ролю ў прыняцці рашэнняў. Яе галоўныя інстытуты ўключаюць Вярхоўны суд (Sąd Najwyższy); Вярхоўны Адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny); Канстытуцыйны Трыбунал (Trybunał Konstytucyjny); і Дзяржаўны Трыбунал (Trybunał Stanu).

Знешняя палітыка правіць

У ХХІ стагоддзі Польшча пашырыла свой удзел у міжнародным супрацоўніцтве — як з суседзямі па ЕС і астатняй Еўропе, так і з краінамі ў іншых частках свету. Польшча актыўна абараняе правы этнічных палякаў на прасторах былога СССР.

Пасля распаду сацлагера Польшча стала на шлях супрацоўніцтва са старымі і новымі суседзямі. У 1994 годзе Польшча стала асацыяваным членам ЕС, у сакавіку 1999 уступіла ў НАТА, у траўні 2004 стала паўнавартым сябрам Еўрапейскага Саюза. У Еўрапарламент Польшча дэлегуе 51 дэпутата. Таксама Польшча з’яўляецца членам Шэнгенскага пагадненне, Вышаградскай групы, Веймарскага трохвугольніка, Савета Еўропы, АБСЕ, Савета дзяржаў Балтыйскага мора. Разам з Украінай Польшча правяла Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года. Заходні палітычны вектар пагоршыў адносіны Польшчы з Расіяй.

Адносіны з Беларуссю правіць

 
Малы аркуш, прысвечаны ўсталяванню дыпламатычных адносін між Беларуссю і Польшчай.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя 2 сакавіка 1992 года. 23 чэрвеня 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісаў у Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве на 15 год, паводле якога бакі пацвердзілі граніцу, якая існавала паміж абедзвюма дзяржавамі.

У 1992 годзе ў Мінску было адкрыта пасольства Польшчы, а ў 1993 годзе было адкрыта пасольства Беларусі ў Варшаве. Паслом Польшчы ў Беларусі з 2018 года з’яўляецца Артур Міхальскі. З 12 лютага 2019 года паслом Беларусі ў Польшчы з'яўляецца Уладзімір Чушаў. "Гэта не чужы нам народ," — нагадаў Уладзіміру Чушаву прэзідэнт Беларусі.[1] Дзейнічаюць два генеральных консульства Беларусі — у Беластоку і Гданьску, а таксама консульства ў Бяла-Падлясцы і часовы пункт консульскага прыёму ў Аўгустове. У Беларусі, акрамя пасольства, працуюць два генеральных консульства — у Гродне і Брэсце.

1 кастрычніка 2003 года ў сувязі з уваходам у Еўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзян[2]. 18 студзеня 2011 года МЗС Польшчы забараніў ўезд у краіну А. Лукашэнку і шэрагу беларускіх чыноўнікаў за падаўленне акцыі пратэсту 19 снежня 2010 і наступны пераслед апазіцыі.[3]

Адміністрацыйны падзел правіць

 
Ваяводствы Польшчы

Паводле апошняга адміністрацыйнага падзелу (1999), Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў:

Ваяводствы адпавядаюць і названы паводле гістарычных рэгіёнаў краіны. Самае маленькае ваяводства — Апольскае (менш за 10 000 км²), самае вялікае — Мазавецкае (больш за 35 000 км²). Мясцовая ўлада дзеліцца паміж ваяводам, якога прызначае дзяржава, і рэгіяналнай палатай (сеймікам), абіранай народам. На чале сеймікаў стаяць маршалкі. Ваяводствы дзеляцца на паветы (іх 360), паветы — на гміны (іх 2,478). Вялікія гарады ў адміністрацыйным плане адначасова з'яўляюцца і паветамі, і гмінамі.

Зноскі