Панарабізм — грамадска-палітычны ірэндэнтычны рух, накіраваны на кансалідацыю арабаў Блізкага Усходу.

Панарабізм зарадзіўся ў пачатку XX стагоддзя, калі большая частка арабскага свету знаходзілася ў каланіяльнай залежнасці ад Асманскай імперыі, а затым — ад еўрапейскіх дзяржаў. Калыскай панарабізму стаў Аравійскі паўвостраў. У 1916 шэрыф Мекі Хусейн ібн Алі аль-Хашымі заснаваў аб’яднанае арабскае Каралеўства Хіджаз са сталіцай у Джыда, якая была паглынута Недждам і дала пачатак сучаснай Саудаўскай Аравіі. На хвалі арабскай салідарнасці праходзіла таксама барацьба за незалежнасць дзяржаў Паўночнай Афрыкі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. У 1958 годзе Егіпет і Сірыя заснавалі Аб’яднаную Арабскую Рэспубліку, аднак рознагалоссі лідараў прывялі да таго, што дзяржава не праіснавала і трох гадоў.

Панарабская ідэалогія вызнаецца некаторымі палітычнымі партыямі, у прыватнасці, Баас (арабскі сацыялізм). Да найбольш выбітным дзеячам панарабскага руху ставяцца Гамаль Абдэль Насер, Хафез Асад, Садам Хусейн, Ясір Арафат, Муамар Кадафі.

Спасылкі правіць