Панджа́бцы, пенджабцы (панджаб.: ਪੰਜਾਬੀ ਲੋਕ) (پنجابی) — асноўнае насельніцтва геаграфічнай і гістарычнай вобласці Пенджаб (пакістанскім штаце Пенджабе і на тэрыторыі індыйскіх штатаў Пенджаб і Хар’яна). Таксама маюць вялікія дыяспары ў Еўропе, Амерыцы, Азіі, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Колькасць — 110—120 млн чал.

Панджабцы
Колькасць 110-120 млн чал
Рассяленне

Сцяг Пакістана Пакістан — 76 335 300 чал
Сцяг Індыі Індыя — 29 109 672 чал
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія — 2,3 млн чал
Сцяг Канады Канада — 800 тыс. чал
Сцяг ААЭ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — 720 тыс. чал
Сцяг ЗША ЗША — 640 тыс. чал
 Саудаўская Аравія — 620 тыс. чал
 Ганконг — 260 тыс. чал
Сцяг Малайзіі Малайзія — 185 тыс. чал
Сцяг ПАР ПАР — 140 тыс. чал
 М’янма — 120 тыс. чал
Сцяг Францыі Францыя — 90 тыс. чал
Сцяг Італіі Італія — 80 тыс. чал
Сцяг Тайланда Тайланд — 75 тыс. чал
Сцяг Японіі Японія — 75 тыс. чал
 Маўрыкій — 70 тыс. чал
Сцяг Сінгапура Сінгапур — 70 тыс. чал
 Аман — 68 тыс. чал
 Лівія — 65 тыс. чал
 Бахрэйн — 66 тыс. чал
 Кенія — 55 тыс. чал
Сцяг Аўстраліі Аўстралія  — 50 тыс. чал
 Танзанія — 45 тыс. чал
 Кувейт — 40 тыс. чал

Сцяг Германіі Германія — 17 тыс. чал
Этнічныя мовы панджабі (большасць), хіндзі, лахнда, урду
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам, сікхізм, індуізм
Блізкія этнасы іранскія народы

Большая частка панджабцаў размаўляе на мове панджабі (індаіранская галіна індаеўрапейскай сям'і моў), меншая (сікхі) — на хіндзі (у Індыі), на дыялектах лендзі (лахнда) і мове ўрду (у Пакістане). У Пакістане панджабцы вызнаюць іслам, а ў Індыі галоўным чынам — сікхізм ці індуізм.

Этнагенез народа разнастайны; з найстаражытных часоў у яго склад уліваліся прышлыя групы насельніцтва, якія асядалі тут у сувязі з арыйскімі, шакскімі (скіфскімі), арабскімі і іншымі нашэсцямі. Вялікі ўклад у фарміраванне панджабцаў унеслі джаты, раджпуты і гуджары. З 3 тысячагоддзя да н.э. панджабцы праславіліся як заснавальнікі магутных дзяржаў (Таксіла і інш.).

Галоўным чынам панджабцы — земляробы (галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца на арашаных землях); развіты ткацтва, ганчарны промысел, выраб дываноў і мастацкая разьба па дрэве. Характэрнае жыллё ў вёсках — дом з сырцовай цэглы з плоскім дахам. Сярод панджабцаў параўнальна шмат кваліфікаваных рабочых і прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, асабліва гэта характэрна для Індыі. Працэнт пісьменных у абедзвюх краінах рассялення значна вышэйшы, чым у суседніх народаў.

Бібліяграфія правіць

  • Гусева Н. Р. Панджабцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1999. — С. 408-409.
  • Кудрявцев М. К. Панджабцы // Большая советская энциклопедия / Глав. ред. А. М. Прохоров. Т. 19. — М.: Советская Энциклопедия, 1975. — С. 143.
  • Народы Южной Азии. — М., 1963.