Пандэмія COVID-19 (2020—2023) — сусветная ўспышка хваробы COVID-19, выкліканая новым каранавірусам 2019-nCoV. Захворванні пачаліся яшчэ ў сярэдзіне снежня 2019 года ў горадзе Ухань у цэнтральным Кітаі са з’яўлення і фіксацыі сярод мясцовых жыхароў, звязаных з рынкам жывёл і морапрадуктаў, пнеўманіі невядомага паходжання. Пасля кітайскія навукоўцы вылучылі новы каранавірус — 2019-nCoV, які не меней за 70 % падобны генетычнай паслядоўнасцю на вірус SARS-CoVа, які выклікае цяжкі востры рэспіраторны сіндром (вядомы таксама як атыповая пнеўманія). Пасля яны склалі карту і выявілі генетычную паслядоўнасць геному новага віруса[1][2][3][4].

Карта выпадкаў захворвання.      100 000 000+      10 000 000–99 999 999      1 000 000–9 999 999      100 000–999 999      10 000–99 999      1 000–9 999      100–999      1–99      няма звестак
Карта смяротных зыходаў на 1000 000 чалавек.      500+      280-499.99      100–279.99      18–99.99      3.3–17.99      0.6–3.29      0.1–0.59      <0.1      няма звестак

7 лютага 2020 года каранавірусу 2019-nCoV прысвоена скарочаная назва — NCP (Novel Coronavirus Pneumonia)[5].

Праявы каранавіруса падобныя да іншых вострых вірусных захворванняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасцямі дыхання, у хворага могуць з’яўляцца кашаль, млявасць, пагаршэнне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнеўманію[6]. Тое, што ў здаровых дарослых інфекцыя праяўляецца слаба, навукоўцы лічаць адной з галоўных прычын яе хуткага пашырэння. У дзяцей COVID-19 у большасці выпадкаў наогул працякае практычна бессімптомна. Гэтыя катэгорыі людзей, самі не хварэючы відавочнай формай, могуць стаць пераносчыкамі[7][8].

11 сакавіка 2020 года СААЗ абвясціла, што ўспышка набыла характар ​​пандэміі[9]. Па стане на 17 мая 2023 года зарэгістравана звыш 766 мільёнаў выпадкаў захворвання па ўсім свеце; пацверджана больш за 6,9 млн смяротных зыходаў захворвання[10].

Прычыны ўзнікнення правіць

Многія першыя хворыя былі звязаны з рынкам кітайскага горада Ухань, на якім прадаюцца морапрадукты, а таксама птушкі, змеі, кажаны і сельскагаспадарчыя жывёлы. Меркавалася, што каранавірус мутаваў у арганізме жывёлы, пасля чаго атрымаў магчымасць заразіць чалавека. Спачатку лічылася, што гэта былі морапрадукты (але гэтая версія была вельмі ненадзейнай, бо хвароба пачынаецца з пнеўманіі, значыць, можна думаць пра паветраныя шляхі перадачы). Пазней эксперты прыйшлі да высновы, што 2019-nCoV, напэўна, з’яўляецца гібрыдам каранавіруса, знойдзенага ў лятучых мышэй. На наступным этапе даследчыкі выявілі, што вірус, верагодна, перадаўся людзям ад змей[11].

Улады Кітая правялі расследаванне з мэтай высветліць паходжанне каранавіруса. Удалося ўсталяваць, што нулявы пацыент быў заражаны зусім не на рынку Уханя, як перш лічылася. У сапраўднасці рынак аказаўся толькі месцам, адкуль пачалося масавае распаўсюджванне COVID-19. Пацвердзіўся той факт, што першапачаткова носьбітамі віруса былі кажаны. Менавіта ад іх каранавірус, які муціраваў, перадаўся чалавеку[12].

Эпідэміялогія правіць

 
Распасюджанне хваробы ў Кітаі.

Станам на 26 студзеня 2020 года, паводле афіцыйнай інфармацыі Кітая, зарэгістравана больш за 2033 выпадкаў заражэння вірусам. Сімптомы хваробы ва ўсіх хворых з’явіліся паміж 8 снежня 2019 года і 2 студзеня 2020 года. 7 заражаных былі класіфікаваны як цяжка хворыя. 11 студзеня 2020 г. адзін з пацыентаў, 61-гадовы мужчына, памёр, а 15 студзеня 2020 года другі хворы, 69-гадовы мужчына, памёр ад наступстваў віруснай інфекцыі. Агулам, на той момант, загінула 80 чалавек.

Першыя паведамленні пра ўспышкі хваробы з’явіліся 31 снежня 2019 года[13], а першыя клінічныя праявы ў тых, хто захварэў з’явіліся раней — 8 снежня 2019 года[14]. Рынак ва Ухані быў закрыты 1 студзеня 2020 года, а людзей з клінічнымі праявамі ізалявалі. Пасля быў праведзены маніторынг больш за 700 чалавек, у тым ліку больш за 400 медыцынскіх работнікаў, якія кантактавалі з падазронымі выпадкамі захворванняў[15]. Што тычыцца прымянення дыягнастычнага ПЛР-тэсту пацвердзілася наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у 41 чалавека ў раёне Ухань. Пазней паведамлялася пра сужэнцаў, адзін з якіх на рынку не быў, але ўсё адно захварэў, тады як яшчэ трое іншых членаў гэтай жа сям’і працавалі на гэтым рынку[16][17]. 9 студзеня 2020 года ў горадзе ад новай хваробы памёр 61-гадовы чалавек[18]. 16 студзеня ўлады Кітая абвясцілі, што напярэдадні памёр яшчэ адзін 69-гадовы мужчына ва Ухані, у якога таксама пацвердзілася захворванне[19][20][21].

16 студзеня ўлады Кітая абвясцілі, што напярэдадні памёр яшчэ адзін 69-гадовы мужчына ва Ухані, у якога таксама пацвердзілася захворванне[19][20][21].

Першы выпадак за межамі Кітая стаў вядомы 13 студзеня 2020 года. Гэта была 61-гадовая жанчына, якая прыляцела з Уханя 8 студзеня 2020 года ў Бангкок (Тайланд). Колькасць выпадкаў за межамі Кітая павялічылася да трох выпадкаў на 18 студзеня 2020 гады (два ў Тайландзе, адзін у Японіі).

З таго факту, што за межамі Кітая былі зарэгістраваныя некалькі выпадкаў захворвання, эпідэміёлагі прыйшлі да высновы, што колькасць людзей, інфікаваных у горадзе, павінна быць значна (на 1-2 парадкі) большая за афіцыйна зарэгістраваны 41 выпадак. Паводле ацэнак экспертаў-вірусолагаў, колькасць людзей, інфікаваных ва Ухані, складала ад 1700 чалавек на 17 студзеня 2020 года.

Той факт, што некалькі супрацоўнікаў бальніцы, якія займаліся лячэннем хворых, таксама захварэлі, ясна паказаў, што вірус можа перадавацца ад чалавека да чалавека.

У аэрапортах Сінгапура і Ганконга былі прынятыя меры бяспекі: пасажыраў, якія прыбывалі з Уханя, спецыяльна даглядалі на прадмет падвышанай тэмпературы і апытвалі пра сімптомы пнеўманіі. Розныя аэрапорты ў Тайландзе, Паўднёвай Карэі, Малайзіі і на Філіпінах прынялі аналагічныя меры.

З 18 студзеня 2020 года адпаведныя меры кантролю таксама дзейнічалі ў трох асноўных аэрапортах ЗША — міжнародным аэрапорце Сан-Францыска (SFO), міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса (LAX) і міжнародным аэрапорце імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку (JFK).

20 студзеня 2020 года кітайскія ўлады раптам паведамілі пра рэзкае павелічэнні ліку новых выпадкаў захворвання выкліканага каранавірусам 2019-nCoV адразу на 140 новых пацыентаў, некаторыя з якіх выяўлены за межамі Уханя ў Шэньчжэні і ў Пекіне. Таксама паведамлялася пра яшчэ адну смерць, выкліканую вірусам, і пра першы выпадак захворвання ў Паўднёвай Карэі.

Кітайскія ўлады афіцыйна пацвердзілі, што былі выпадкі перадачы інфекцыі ад чалавека да чалавека.

21 студзеня 2020 года ў амерыканца, які вярнуўся з Уханя ў ЗША 15 студзеня 2020 года ў Сіэтл, была дыягнаставана першая інфекцыя 2019-nCoV за межамі Азіі.

Былі выказаны сур’ёзныя апасенні, што надыходзячы кітайскі Новы год можа значна спрыяць распаўсюджванню віруса. Сотні мільёнаў кітайцаў традыцыйна наведваюць гэтае свята ў Кітаі і за яго межамі, каб адпачыць, адсвяткаваць і сустрэцца са сваякамі.

17 студзеня група мікрабіёлагаў з Імперскага каледжа Вялікабрытаніі апублікавала ацэнку дынамікі распаўсюджвання захворвання, паводле якой да 12 студзеня 2020 гады адбылося 1723 выпадкі заражэння (даверчы інтэрвал 95 %, 427—4471). Гэтыя разлікі засноўваліся на ўдакладненай статыстыцы і мадэлі першапачатковага распаўсюджвання аналагічнага каранавіруса ў Тайландзе і ў Японіі. Яны таксама прыйшлі да высновы, што «нельга выключаць магчымасць хуткай самастойнай перадачы віруса ад чалавека чалавеку»[22]. Па меры з’яўлення новых выпадкаў заражэння, пазней былі ўнесены карэктывы: «у адпаведнасці з новымі данымі пра дынаміку росту колькасці людзей, якія маюць сімптомы заражэння 2019-nCoV, мяркуецца наяўнасць больш за 4000 выпадкаў у горадзе Ухань»[23][24]. Група вірусолагаў з універсітэтаў Ганконга прыйшла да гэтай жа высновы, што і папярэднія даследчыкі, з дадатковымі ўдакладненнямі адносна хуткасці распаўсюджвання захворвання на транспарце Кітая.

30 студзеня на пасяджэнні камітэта па надзвычайных сітуацыях СААЗ успышка новага каранавіруса была прызнана надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя міжнароднага значэння. Станам на 17 сакавіка пацверджана 197 425 выпадкаў заражэння ў 164 краінах і тэрыторыях, 7953 смяротных выпадкаў[25].

Як адзначыў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус за два тыдні ў канцы лютага — пачатку сакавіка колькасць выпадкаў новай інфекцыі па-за межамі Кітая вырасла ў 13 разоў, а колькасць закранутых краін павялічылася ўтрая. У пачатку сакавіка вядома было ўжо пра больш за 118 тысяч выпадкаў хваробы ў 114 краінах, а 4291 чалавек памёр[26].

14 лютага агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на агенцтва Сіньхуа паведаміла, што ўжытая кітайскімі лекарамі методыка пералівання плазмы перахварэлых каранавірусам COVID-19 даказала сваю эфектыўнасць для лячэння заражаных пацыентаў[27].

11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку новага тыпу каранавіруса COVID-19 пандэміяй[28].

23 сакавіка кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што пандэмія хваробы COVID-19, выкліканай новым каранавірусам, паскараецца. На гэты дзень было зарэгістравана ўжо больш за 300 тысяч выпадкаў захворвання на COVID-19 амаль ва ўсіх краінах. Т. Гебрэесус адзначыў, што хваробе спатрэбілася 67 дзён, каб былі зарэгістраваны першыя 100 тысяч выпадкаў, 11 дзён для наступных 100 тысяч і толькі чатыры дні для апошніх 100 тысяч[29][30].

За 24 сакавіка ў свеце ад новага віруса памёр 2381 чалавек. Гэта быў першы дзень за перыяд пандэміі, калі дзённая лічба ахвяр перавысіла дзве тысячы. Рубеж 1000 быў пяройдзены 5 дзён таму. Рубеж 500 — 10 дзён таму. 19 сакавіка было зарэгістравана 1080 смерцяў, выкліканых наступствамі Covid-19. 14 сакавіка іх было 404[31].

Па стане на раніцу 10 ліпеня колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце, паводле Сусветнай метрыкі, складала 12 389 559 чалавек. Напярэдадні захварэлі 222 825 чалавек, гэта найбольш за ўвесь час назіранняў. За суткі памерлі 5 404 чалавекі (усяго 556 601)[32].

5 мая 2023 года кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус аб’явіў аб завяршэнні дзеяння рэжыма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19 у свеце[33].

Распаўсюджванне правіць

Станам на зіму—вясну 2020 года.

Краіна Заражаныя Смерці Крыніцы
  ЗША 30 609 690 554 103
  Бразілія 12 910 082 328 206 [34]
  Індыя 12 910 082 164 110 [35]
  Францыя 4 802 457 96 438 [36]
  Расія 4 511 973 97 986 [37]
  Вялікабрытанія 4 367 969 127 058 [38]
  Італія 3 629 000 110 328 [39]
  Турцыя 3 400 296 31 892 [40]
  Іспанія 3 291 394 75 541 [41]
  Германія 2 882 356 76 940 [42][43]

Каранцін правіць

 
Вымярэнне тэмпературы наведвальнікаў чыгуначнай станцыі Уханя.

Кітай правіць

Транспартныя сувязі ў правінцыі Хубэй прыпынілі дзесяць гарадоў[44]: першым аб увядзенні абмежаванняў на выезд і ўезд у горад заявіў горад Ухань, пазней да яго дадаліся яшчэ дзевяць гарадоў — Хуаншы, Эньшы, Чыбі, Сяньтао, Хуанган, Чжыцзян, Эчжоу, Цяньцзян і Сяньнін.

У горадзе Ухань (паняцце горад у Кітаі ўжываецца не колькі да самога гораду, колькі да адміністрацыйнай адзінкі, куды звычайна акрамя самога горада ўваходзяць і іншыя размешчаныя зблізку яго населеныя пункты, у тым ліку сельскія; насельніцтва самага Ухань каля 9 млн чалавек; і 12 млн чал. з прыгарадамі) эфектыўны каранцін пры ўездзе і выездзе з горада быў паўнавартасна ўведзены з 23 студзеня з 10:00 раніцы. Авіязносіны, чыгуначны транспарт, грамадскія аўтобусы, сістэма метро і міжгароднія аўтобусы цалкам прыпыненыя да далейшага паведамлення[45]. Жыхары Уханя атрымалі ўказанне не пакідаць горад. Бібліятэкі, музеі і тэатры адмянілі мерапрыемствы і спектаклі.

Ва Ухані створаны каардынацыйны цэнтр па стрымліванні эпідэміі. Эпідэміёлагі з групамі, якія складаліся з медыцынскіх спецыялістаў, заявілі, што ўспышка ва Ухані, па меншай меры, у 10 разоў больш па памерах, чым успышка атыповай пнеўманіі, паклікаўшы людзей трымацца далей ад Уханя, як толькі магчыма[46][47][48][49].

Пасля ўвядзення каранціну ўзніклі праблемы з лагістыкай, якія выклікалі перабоі ў пастаўках харчовых прадуктаў, лекаў і тавараў першай неабходнасці. Фіксаваўся значны (у 6—10 разоў) рост цэн на прадукты харчавання[50] і медыкаменты, недахоп прадуктаў, які выклікае цісканіну і чэргі ў гандлёвых кропках. Ёсць праблемы з перамяшчэннем па горадзе на грамадскім транспарце, праблемы з дастаўкай і цяжкасці для медыцынскага персаналу, дабіраліся да бальніц і лабараторый[51].

У іншых гарадскіх акругах, акрамя Уханя, таксама было абвешчана пра закрыццё ўезду і выезду ў Хуанган (насельніцтва 6 млн чал.), Эчжоу (насельніцтва за 1 млн чал.) і аб увядзенні каранцінных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі названых населеных пунктаў.

23 студзеня ў 23:00 (UTC + 8) урад Кітая абвясціў аб закрыцці Чыбі (насельніцтва за 0,5 млн чал.). Пастанова ўступіла ў сілу ў 00:00 24 студзеня[52][53][54].

Астатні свет правіць

В’етнам стаў другой краінай у свеце, у якой быў уведзены каранцін. Гэта было зроблена 13 лютага 2020 гады пасля 6 выпадкаў заражэння вірусам у камуне Шанлой, размешчанай у правінцыі Віньфук, у 40 кіламетрах ад Ханоя[55].

1 лютага 2020 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распарадзіўся прыцягнуць да эвакуацыі расійскіх грамадзян з Кітая самалётамі ПКС Расіі. Рэйсы былі здзейснены 3 і 4 лютага пяццю самалётамі[56][57]. Вывезены грамадзяне Расіі, Беларусі, Арменіі, Украіны і Казахстана былі змешчаны ў каранцін тэрмінам на два тыдні на тэрыторыі санаторыя «Горадабудаўнікі» ў пасёлку Вінзілі[58] Цюменскай вобласці[59][60].

На каранцін у водах Японіі закрыты круізных лайнер Diamond Princess, на якім былі выяўлены выпадкі захворвання. Экіпажу і пасажырам было забаронена пакідаць судна. Аднак каранцін прывёў да росту колькасці заражаных на борце[61][62]. Па даных на 22 лютага, заражаны 634 чалавекі, з якіх 27 знаходзіліся ў цяжкім стане. Таксама памерла двое пажылых пасажыраў. Разам з тым, 11 чалавек паправіліся[63][64]. 19 лютага каранцін быў адменены, аднак як мінімум у адзінаццаці пасажыраў (усе грамадзяне ЗША) было выяўлена заражэнне[65].

 
Праверка тэмпературы цела пасажыраў на борце самалёта ў аэрапорце «Барыспаль», Кіеў.

Кабмін Украіны ўвёў каранцін на ўсёй тэрыторыі краіны. Каранцін будзе дзейнічаць 3 тыдні — з 12 сакавіка да 3 красавіка. У прыватнасці каранцін прадугледжваў закрыццё навучальных устаноў, забарона масавых сходаў больш за 200 чалавек і закрыццё авіязносін з некаторымі краінамі. Паведамлялася, што таксама будзе закрыта большая частка КПП: з 219 застанецца 49. Урад выдзеліў 100 млн грн на закупку тавараў індывідуальнай абароны ў прыватных унутраных кампаніях[66][67].

23 лютага прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін заявіў аб павышэнні ўзроўню эпідэміялагічнай пагрозы ў краіне з трэцяга «аранжавага» да найвышэйшага — чацвёртага «чырвонага» ўзроўню. Па даных на 2 сакавіка, лік заражаных каранавірусам ў Рэспубліцы Карэя склаў 4335 чалавек, памерлі 26 пацыентаў, ачунялі 30 чалавек, яшчэ больш за 6000 чалавек чакалі вынікі аналізаў. 309 выпадкаў з агульнага ліку заражаных, звязаных з рэлігійнай сектай Сінчхончжы, у якой ёсць аддзяленні ў кітайскай правінцыі Хубэй. На каранцін змешчана больш за 9000 членаў секты[68].

25 лютага 2020 года Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса паведаміла, што ў сувязі з успышкай эпідэміі COVID-19 у Карэі правядзенне каманднага чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў Пусане перанесена з сакавіка 2020 года на канец чэрвеня 2020 года[69][70].

22 сакавіка Лівійская нацыянальная армія на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам абвясціла аб прыпыненні баявых дзеянняў на паўночным захадзе краіны, каб дазволіць краіне засяродзіцца на барацьбе з пандэміяй COVID-19. Разам з ёй, яе апанент Урад нацыянальнай згоды аб’явіў каменданцкі час у начны час, уведзена забарона на вяселлі і пахаванні, закрыты рэстараны, кафэ і іншыя забаўляльныя ўстановы[71].

Наступствы правіць

Рэакцыя правіць

22 студзеня 2020 года г. Ухань быў змешчаны ў каранцін, увесь грамадскі транспарт спынены, горад закрыты на ўезд і выезд. Горада Хуанган, Эчжоу, Чыбі і Чжыцзян, прылеглыя да Уханя, таксама былі змешчаны пад аналагічны каранцін з 24 студзеня 2020 года[72][73].

У сувязі з успышкай віруса было праведзена экстранае пасяджэнне надзвычайнага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. 23 студзеня 2020 года генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэісус заявіў, што камітэт па надзвычайных сітуацыях СААЗ падзяліўся ў меркаваннях аб тым, ці ўяўляе сабой успышка новага каранавіруса асаблівую небяспеку, у сувязі з чым пакуль надзвычайнае становішча ў галіне грамадскага аховы здароўя міжнароднага значэння не аб’яўляецца.

З-за распаўсюджвання віруса мясцовыя ўлады з 23 лютага закрылі для наведвання базіліку Сан-Марка ў Венецыі і кафедральны сабор Нараджэння Панны Марыі ў Мілане. Такое рашэнне было прынята з мэтай абмежаваць навала людзей у грамадскіх месцах. На той момант каранавірус у Італіі выяўлены ў 152 чалавек, памерлі ад яго наступстваў адзінаццаць. У краіне ізаляваны больш за дзесяць камун, у якіх выяўлены інфікаваныя. На транспарце ўводзіліся санітарныя кардоны, адмяняліся грамадскія мерапрыемствы і заняткі ў навучальных установах. Прыпынена правядзенне Венецыянскага карнавала[74]. З-за масавай раскупкі насельніцтвам прадметаў першай неабходнасці, паліцы ў некаторых прадуктовы крамах апусцелі[75].

Эканамічныя наступствы правіць

 
Паліцы ў аўстралійскім супермаркеце пасля масавай раскупкі насельніцтвам, выкліканай панікай ад пандэміі.

Выказваліся апасенні, што новы вірус можа нанесці ўрон кітайскай эканоміцы як першай найбуйнейшай у свеце аналагічна курынаму грыпу ў 2003 годзе. Вірусная эпідэмія 2003 года нанесла ўрон значна больш значным у эканамічным плане рэгіёнах Кітая — правінцыі Гуандун і ваколіцам Пекіна, на якія прыходзілася 15 % ВУП Кітая, у той час як вірус 2019—2020 гг. на 23 студзеня прысутнічаў толькі ў правінцыі Хубэй (1 % ВУП[76]).

На аўторак 21 студзеня аб’ёмы таргоў на фондавых біржах у Ганконгу, Шанхаі і Шэньчжэне знізіліся на 2—3,5 %[76]. Да 27 студзеня, на фоне росту колькасці хворых, падзенне закранула FTSE 100 і еўрапейскія біржы (кітайскія біржы былі закрыты на новы год).

На Лонданскай фондавай біржы мацней за ўсё ўпалі акцыі горназдабыўных кампаній з-за боязі зніжэння патрэбаў Кітая ў металах і карысных выкапняў. Зніжэння падвергліся акцыі гасцінічных холдынгаў, авіякампаній і рытэйлераў класа люкс (35 % продажаў гэтых тавараў прыпадае на Кітай, а 25 студзеня вызначаўся Кітайскі Новы год[76]), цэн нафты на міжнародных рынках знізіўся на 3 %. У той жа час падскочылі цэны на больш бяспечныя актывы накшталт золата і дзяржаўных аблігацый[77].

27 студзеня 2020 года сваю мяжу з Кітаем для пешаходаў і аўтамабілістаў закрыла Манголія, таксама згорнуты адукацыйная дзейнасць і масавыя мерапрыемствы. Пры гэтым Улан-Батарская чыгунка, у апошні раз абнавіўшы расклад руху міжнародных цягнікоў у пачатку студзеня 2020 года, аб спыненні рэйсаў у і з Кітая не абвяшчала.

28 студзеня Расійскі саюз туріндустрыі афіцыйна закрыў уезд арганізаваных турыстычных груп з Кітая[78].

30 студзеня BMW падоўжыла навагоднія вакацыі свайго найбуйнейшага філіяла ва ўсім свеце — трох заводаў у мегаполісе Шэньян з 10 тыс. супрацоўнікаў да 10 лютага. Volkswagen прыпыніў да 10 лютага сумесную вытворчасць з Shanghai Automotive Group і First Automotive Works. Volvo падоўжыў вакацыі да 9 лютага для ўсіх сваіх кітайскіх заводаў[79]. 1 лютага Apple паведаміла аб часовым закрыцці ўласных офісаў, крам і сэрвісных цэнтраў у Кітаі да 9 лютага[80].

Ахвяры сярод медыцынскага персаналу правіць

Згодна з мета-аглядам з чэрвеня 2020 года, у якіх вывучаліся даныя з 13 краін, каля 10% (ад 5% да 15%) выяўленых хворых на з’яўляліся медыцынскімі работнікамі. Лятальнасць сярод іх ацэньваецца ў 0,3% (ад 0.2 да 0,4%), што ніжэй чым сярод усяго насельніцтва. Такая розніца можа тлумачыцца меншым узростам медыкаў, меншай распаўсюджанасцю хранічных захворванняў сярод іх, лепшым доступам да медыцынскіх паслуг[81][82].

Заўвагі правіць

  1. The continuing epidemic threat of novel coronaviruses to global health — the latest novel coronavirus outbreak in Wuhan, China, Hui, David S.; Azhar, Esam EI; Madani, Tariq A.; Ntoumi, Francine; Kock, Richard; Dar, Osman; Ippolito, Giuseppe; Mchugh, Timothy D.; Memish, Ziad A.
  2. Undiagnosed pneumonia - China (HU) (01): wildlife sales, market closed, RFI Archive Number: 20200102.6866757. Pro-MED-mail. International Society for Infectious Diseases. Праверана 13 студзеня 2020.
  3. Pinghui, Zhuang. Wuhan pneumonia: how search for source unfolded (англ.). South China Morning Post (15 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 16 студзеня 2020.
  4. Wuhan seafood market pneumonia virus isolate Wuhan-Hu-1, complete genome. NCBI Genbank. National Center for Biotechnology Information. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Уведомление Национальной комиссии здравоохранения КНР о предварительном присвоении названия новой коронавирусной пневмонии. Национальный комитет здравоохранения КНР (9 лютага 2020).
  6. svaboda.org
  7. ria.ru
  8. nashaniva.by
  9. ВОЗ объявила пандемию коронавируса в мире (руск.). RT на русском. Праверана 11 сакавіка 2020.
  10. «World Health Organization» Coronavirus (COVID-19) Dashboard. covid19.who Всемирная организация здравоохранения. Праверана 20 мая 2023.
  11. Китайский коронавирус оказался гибридным и передался людям от змей // Вести.ру, 23.01.2020
  12. tvr.by
  13. Pneumonia of unknown cause – China. Disease outbreak news. World Health Organization (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2020. Праверана 6 студзеня 2020.
  14. Schnirring, Lisa. Report: Thailand's coronavirus patient didn't visit outbreak market (англ.). CIDRAP (14 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 15 студзеня 2020.
  15. Schnirring, Lisa. China releases genetic data on new coronavirus, now deadly (англ.). CIDRAP (11 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2020. Праверана 12 студзеня 2020.
  16. Schnirring, Lisa. Second family cluster found in Wuhan novel coronavirus outbreak (англ.). CIDRAP (15 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2020.
  17. Wee, Sui-Lee; Jr, Donald G. McNeil (2020-01-08). "China Identifies New Virus Causing Pneumonialike Illness". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2020-01-14. Праверана 2020-01-14.
  18. Qin, Amy; Hernández, Javier C. (2020-01-10). "China Reports First Death From New Virus". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2020-01-11. Праверана 2020-01-11.
  19. а б Schirring, Lisa. Japan has 1st novel coronavirus case; China reports another death (англ.). CIDRAP (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2020. Праверана 16 студзеня 2020.
  20. а б Kyodo News. China announces 2nd death from new coronavirus. Kyodo News+. Праверана 16 студзеня 2020.
  21. а б 武汉市卫生健康委员会. wjw.wuhan.gov.cn (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2020. Праверана 16 студзеня 2020.
  22. Gallagher, James (2020-01-18). "New Chinese virus 'will have infected hundreds'". BBC News. Праверана 2020-01-23.
  23. Lisa Schnirring | News Editor | CIDRAP News | Jan 22, 2020. WHO decision on nCoV emergency delayed as cases spike (англ.). CIDRAP. Праверана 23 студзеня 2020.
  24. "Estimating the potential total number of novel Coronavirus cases in Wuhan City, China (Report 2)
  25. COVID-19 CORONAVIRUS OUTBREAK (17 сакавіка 2020).
  26. svaboda.org
  27. Врачи в Китае нашли эффективный способ лечения коронавируса.
  28. zviazda.by
  29. who.int
  30. svaboda.org
  31. nashaniva.by
  32. nashaniva.by
  33. tass.ru
  34. Brasil confirma primeiro caso do novo coronavírus (парт.). www1.folha.uol.com.br. Праверана 28 лютага 2020.
  35. Update on Novel Coronavirus: one positive case reported in Kerala. pib.gov.in. Праверана 28 лютага 2020.
  36. Santé Publique France. Infection au nouveau Coronavirus (SARS-CoV-2), COVID-19, France et Monde (фр.). Праверана 29 сакавіка 2020.
  37. Коронавирус COVID–19. Оперативные данные (руск.). стопкоронавирус.рф. Праверана 18 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  38. Number of coronavirus (COVID-19) cases and risk in the UK (англ.). www.gov.uk. Праверана 28 сакавіка 2020.
  39. Ministero della Salute. Covid-19 - Situazione in Italia (італ.). Праверана 17 сакавіка 2020.
  40. COVID-19 - Yeni Koronavirüs Hastalığı (тур.). covid19.saglik.gov.tr. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
  41. El mapa del coronavirus en España: 4.858 muertos y más de 64.000 casos (ісп.). RTVE.
  42. COVID-19: Fallzahlen in Deutschland und weltweit Архівавана 23 красавіка 2020.
  43. Coronavirus: Echtzeit-Karte zeigt Zahl der Infektionen in Deutschland, Europa und weltweit
  44. Десять китайских городов приостановили транспортное сообщение // 24.01.2020
  45. В России рассказали о происхождении смертельного вируса // Лента. Ру, 23 января 2020
  46. 武漢肺炎疫情疑遭隱瞞 中國網友指患者多到躺地上 | 兩岸 | 重點新聞 | 中央社 CNA(нявызн.). www.cna.com.tw. Праверана 23 студзеня 2020.
  47. "SARS virologist warns Wuhan virus could infect more, as China moves to restrict travel in more cities". Праверана 2020-01-24.
  48. 武漢肺炎》抗煞專家待1天逃離武漢 估疫情SARS十倍起跳 - 國際 - 自由時報電子報(нявызн.). 自由電子報 (23 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  49. 管轶:去过武汉请自我隔离. www.caixin.com. Праверана 24 студзеня 2020.
  50. 武汉一线 | 菜价上涨,市民称白菜35一颗_七环视频_澎湃新闻-The Paper. www.thepaper.cn. Праверана 24 студзеня 2020.
  51. 环球时报. 武汉公共交通暂停运营 医护人员反映出行遇到困难. news.sina.com.cn (23 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  52. 武漢肺炎湖北再封第4城 赤壁市宣布公共運輸暫停 | 兩岸 | 重點新聞 | 中央社 CNA(нявызн.). www.cna.com.tw. Праверана 23 студзеня 2020.
  53. 湖北黃岡:城鐵站、火車站離開黃岡市區通道暫時關閉(недаступная спасылка). www.hkcna.hk. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  54. hermesauto. Wuhan virus: China locks down Huanggang, imposes tough travel restrictions in 3 other cities (англ.). The Straits Times (23 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
  55. Демидова, Ольга (2020-02-13). "Во Вьетнаме из-за коронавируса закрыли на карантин коммуну". Deutsche Welle. Праверана 2020-02-14.
  56. Самолёты ВКС привлечены к эвакуации россиян из районов Китая, наиболее поражённых коронавирусом / kremlin.ru, 1 февраля 2020
  57. Для эвакуации россиян из Китая задействуют пять самолётов ВКС / РИА «Новости», 1 февраля 2020
  58. Вокруг санатория в Тюмени, куда везут граждан из Китая, выстроили два периметра безопасности
  59. Первый самолёт ВКС вылетел для эвакуации россиян из Уханя
  60. Эвакуированных из Китая поместят на карантин в Тюменской области
  61. Еще десятки человек заразились коронавирусом на изолированном лайнере. lenta.ru. Праверана 12 лютага 2020.
  62. До 175 возросло число заразившихся коронавирусом на круизном лайнере в Японии. ТАСС. Праверана 12 лютага 2020.
  63. https://bnonews.com/index.php/2020/02/the-latest-coronavirus-cases/
  64. https://www.worldometers.info/coronavirus/
  65. [1](недаступная спасылка)
  66. Kitsoft. Кабінет Міністрів України - Ми працюємо на випередження, - Прем’єр-міністр (укр.). www.kmu.gov.ua. Праверана 12 сакавіка 2020.
  67. Карантин в Украине из-за коронавируса вводится 12 марта | РБК Украина. www.rbc.ua. Праверана 13 сакавіка 2020.
  68. Южная Корея объявила наивысший уровень эпидемиологической угрозы из-за коронавируса // Коммерсантъ, 23.02.2020 (руск.). www.kommersant.ru. Праверана 28 лютага 2020.
  69. СРОЧНО: Чемпионат Мира отложен из-за коронавируса (руск.). www.ttsport.ru. Праверана 28 лютага 2020.
  70. 2020 World Table Tennis Championships postponed due to COVID-19. www.ittf.com. Праверана 28 лютага 2020.
  71. В Ливии приостановили боевые действия из-за коронавируса // Vласть, 22 марта 2020
  72. 湖北黃岡:城鐵站、火車站離開黃岡市區通道暫時關閉(недаступная спасылка). www.hkcna.hk. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 23 студзеня 2020.
  73. hermesauto. Wuhan virus: China locks down Huanggang, imposes tough travel restrictions in 3 other cities, after Wuhan lockdown (англ.). The Straits Times (23 студзеня 2020). Праверана 23 студзеня 2020.
  74. В Италии из-за коронавируса закрыли достопримечательности // Российская газета, 23.02.2020
  75. https://youtu.ru/a0q8jIhTsoM(недаступная спасылка)
  76. а б в "World financial markets rocked by China coronavirus". The Guardian. 2020-01-23.
  77. "Global markets slide on back of coronavirus concerns in China". The Guardian. 2020-01-27.
  78. [2]
  79. "Немецкие автоконцерны приостанавливают производство в КНР". DW. 2020-01-30.
  80. "Apple временно закрыла магазины в Китае из-за коронавируса". Forbes. 2020-02-01.
  81. https://www.ajemjournal.com/article/S0735-6757(20)30483-6/fulltext Архівавана 2 мая 2021.
  82. https://papers.ssrn.com/sol3/papers.cfm?abstract_id=3627281