Панятоўскія

шляхецкі род

Панятоўскія — шляхецкі род герба «Цёлак» («Цяля»). Легенда ў генеалагічных даведніках апошняй трэці 18 ст. пра нібыта італьянскае паходжанне Панятоўскіх ад роду Тарэлі[ru] не стасуецца з генеалагічнымі даследаваннямі. Прозвішча Панятоўскі паходзіць ад маёнтка і мястэчка Панятова недалёка ад Любліна. Паводле дакументаў, першым з гэтага роду быў Марцін Цёлак Мацяёўскі з Панятовы (2-я пал. 15 ст.). У 17 ст. Панятоўскія былі сярэдняй шляхецкай сям’ёй, служылі ў багатай шляхты на гаспадарчых пасадах, часам арандавалі маёнткі.

Герб «Цёлак»

У 18 ст. і пазней выказвалася меркаванне, што Панятоўскія з дробнай беларускай шляхты. У пачатку 18 ст. Нікадэм Тадэвуш Панятоўскі быў чашнікам мсціслаўскім. Потым гэта галіна роду перасялілася на Украіну, але Панятоўскія засталіся і на Беларусі. У 18 ст. ўзвысіліся. 3 гэтага роду кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—1795], які замоўчваў сваё паходжанне ў час панавання.

У 20 ст. ў Мінскай і Магілёўскай губернях былі 2 сям’і Панятоўскіх.

Найбольш вядомыя правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць