Паняцце — адна з асноўных адзінак мысленчай дзейнасці, найвышэйшы ўзровень абагульнення; лагічная форма, з дапамогай якой будуюцца іншыя формы мяслення (суджэнне, вывад). Бывае канкрэтным і абстрактным. Як прадукт і вынік пазнавальнай дзейнасці чалавека фарміруецца праз абстрагаванне, ідэалізацыю, параўнанне, абагульненне і вызначэнне; фіксуе паасобныя фрагменты быцця і цэласны свет. Паводле зместу паняцце аб'ектыўнае (у ім акумуляваны шматвяковы практычны вопыт чалавецтва); гібкае, рэлятыўнае, што вынікае з універсальнага руху, прынцыпу ўсеагульнай сувязі і ўзаемаабумоўленасці з'яў (аб'ект дыялектычнай логікі). У канчатковым выніку паняційная форма прыводзіць да тэорыі.

Тэрмін паняцце ўведзены стоікамі (3-2 ст. да.н.э.). Паводле Зянона з Кітыёна, паняцце — спасцігнутае ўяўленне. Разгорнутая канцэпцыя паняцця змешчана ў творах Платона. Дэмакрыт звязваў паняцце з пачуццёвымі рэчамі. Платон лакалізаваў яго ў сферы мыслення і свеце ідэй, Арыстоцель развіў яго і прадставіў у выглядзе сістэмы паняццяў. У сярэднявеччы дыскусіі вакол прыроды паняцця праявіліся ў барацьбе наміналізму і рэалізму. У канцы 17-пачатку 18 стагоддзя развівалася эмпірычная тэорыя паняцця (Дж.Лок). Прадстаўнікі класічнай нямецкай філасофіі (Кант, Фіхтэ, Шэлінг, асабліва Гегель) раскрылі супярэчлівы характар мыслення, паказалі абстрактнасць і канкрэтнасць паняцця, яго арганічную цэльнасць і працэсуальнасць.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 60. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.