Панічная атака

павышаны ўзровень гармонаў адрэналіну і картызолу, што выклікае трывожнасць

Панічная атака — раптоўнае ўзнікненне моцнага страху, адрозніваецца ад звычайнай трывожнасці, якая праяўляецца больш-менш пастаянна[1].

Людзі, якія пакутуюць ад прыступаў панікі, могуць адчуваць шэраг псіхічных і фізічных сімптомаў. Гэтыя сімптомы ў кожнага могуць выяўляцца па-рознаму:[2]

  • можа быць узмоцненае, пачашчанае сэрцабіцце;
  • чалавек можа адчуць сцісканне ў грудзях, праблемы з дыханнем;
  • канечнасці (рукі ці ногі) могуць паколваць, а часам дрыжаць ці калаціцца;
  • можа нарастаць млоснасць;
  • раптоўнае пачуццё гарачыні і поту, ці наадварот — дрыжыкаў.

У некаторых людзей можа развіцца панічны разлад, які псіхолагі вызначаюць як перыядычныя нечаканыя прыступы панікі, якія перашкаджаюць паўсядзённаму функцыянаванню.

Зноскі