Паравы́ кацёл — прыстасаванне для атрымання пары за кошт энергіі спальвання арганічнага паліва, якая выкарыстоўваецца паза гэтым прыстасаваннем і мае ціск большы за атмасферны. Паравымі катламі таксама называюць электрычныя катлы, праз якія атрымоўваюць пару.

Схематычная выява газатрубнага паравога катла
Схематычная выява вадатрубнага паравога катла

Паравыя катлы бываюць двух тыпаў: вадатрубныя і газатрубныя (жаратрубныя). У першых вада цячэ ўнутры трубак, якія абмываюцца дымавымі газамі; у другіх — дымавыя газы, а вада і пара абмываюць трубы. Першапачаткова ў шырокім ужытку былі газатрубныя катлы, якія мелі меншыя памеры і больш высокі ККДз, але з-за канструктыўных асаблівасцяў у іх абмяжоўваўся ціск пары і парапрадукцыйнасць. Таму пачалі распаўсюджвацца вадатрубныя катлы, якія з цягам часу дасягнулі высокай ступені дасканаласці і сталі больш шырока ўжывацца ў параўнанні з газатрубнымі, якія зараз знаходзяць абмежаванае выкарыстанне.

Кацёл-утылізатар правіць

Адным з відаў паравых катлоў з’яўляецца кацёл-утылізатар[1], які не мае камеры згарання (топкі) і выкарыстоўвае цеплавую энергію газаў асноўнага тэхналагічнага працэсу (дымавыя газы рухавікоў унутранага згарання, энергетычнага, сушыльнага абсталявання і г.д.).

Зноскі

  1. Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 94. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)