Паранімія

два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага

Паранімія (ад стар.-грэч.: παρα- — прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα — «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з'яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова «адрасат» замест «адрасанта», «боцман» замест «лоцман», «крэмень» замест «крэмній» з'яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

Прыклады правіць

  • крэмень (мінерал) — крэмній (хімічны элемент)
  • лакаўт (масавае звальненне людзей з прадпрыемства) — накаўт (прыём у боксе)
  • апатыт (мінерал) — апетыт (жаданне паесці)
  • ферт (стар. назва літары ф) — фетр(тканіна для вырабу капялюшаў)
  • прэтэндэнт (кандыдат) — прэцэдэнт (выпадак, здарэнне)
  • кампост(угнаенне)- кампосцер(прыстасаванне для прабівання білетаў)

Літаратура правіць

  •  Грабчыкаў С. М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. — Мн.: «Народная асвета», 1994. — 478 с.