Парапамі́згорная сістэма на паўночным захадзе Афганістана (паўночныя перадгор'і — у Туркменістане).

Горная даліна на паўночным захадзе Афганістана
Рака Мургаб

Даўжыня каля 600 км, шырыня да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на поўдні і ўсходзе з гранітаў і гнейсаў. Паўночныя перадгор'і ўкрыты лёсавым чахлом. Асноўныя хрыбты Банды-Туркестан, Хісар (вышыні да 4565 м). Парапаміз глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалессі і ўчасткі шыракалістых лясоў.

Літаратура правіць