Параская хроніка

Параскі мармур (лац.: Marmor Parium, англ.: Parian Marble or Parian Chronicle) — важная крыніца старажытнагрэчскай храналогіі, складзеная ў 264 да н.э.

Фрагмент Параскага мармура з Параскага музея.

Першая частка храналагічных табліц была набытая для англійскага графа Томаса Говарда  (англ.) ў Смірне (Малая Азія) і перапраўлена ў 1627 годзе ў Англію, дзе ўпрыгожвала дом графа, вядомага прыхільніка мастацтваў. У 1628 годзе юрыст Каралеўскага суда і ў той жа час даследчык антычнасці Джон Сэлдэн  (руск.) (John Selden) з двума памоцнікамі пераклаў надпіс са старажытнагрэчаскай мовы і апублікаваў яго ў Лондане («Marmora Arundelliana»). У 1667 годзе ўнук графа, лорд Генры Говард, падараваў дзедаву археалагічную калекцыю Оксфардскаму ўніверсітэту, сёння яна захоўваецца ў Эшмалаўскім музеі пры ўніверсітэце. Але верхняя частка пліты, на якой былі высечаны табліцы, знікла, і змесціва страчанай часці паведамляе толькі каталог, складзены праз Сэлдэна. Оксфардскі фрагмент сягае ў час 895355 гг. да н.э.

У 1897 на грэчаскім востраве Парас быў выяўлены другі фрагмент храналагічных табліц, што сягае ў час 336299 гг. да н.э. Сёння ён захоўваецца ў Параскім музеі.

Параскі мармур утрымлівае хроніку падзей грэчаскага сусвета, у асноўным палітычных, релігійных і літаратурных, пачынаючы з легендарнага афінскага цара Кекрапа (праўленне якога датавана 1581 да н.э.), і заканчваецца на 299 да н. э. Першы радок адносіцца да часу стварэння хронікі, архонцтва ў Афінах Дыягнета (264/263 гг. да н.э.), адкуль адлічваецца час падзей.
Лакальная гісторыя вострава Парас, у адрозненне ад афінскай, ігнаруецца за выключэннем імя параскага архонта (не ўзноўлена) у год стварэння хронікі.
Крыніцы хронікі не вызначаны. Тэкст напісаны на атычным дыялекце з малым дамескам іанійскага дыялекта.

Магчыма, Парас быў адно толькі крыніцай мармуру, славутага якасцю ў антычным свеце.

Храналогія правіць

Усе даты даюцца ў гадах да н.э.

Падзея Параскі мармур Іншыя крыніцы Каментар
Першы цар Кекрап  (руск.) зацараваўшы ў Афінах 1582 1556 З храналогіі Еўсевія  (руск.)
Патоп Дэўкаліёна знішчыў чалавецтва 1529 1526 З храналогіі Еўсевія
Заснаванне Фіваў праз фінікійца Кадма 1519 1321 З храналогіі Еўсевія, хаця Еўсевій падае і ранейшыя даты існавання Фіваў
Паход амазонак у Атыку 1256 каля 1210 З храналогіі Еўсевія
Грэкі здабылі Трою 1209 1184 храналогія Эратасфена
Заснаванне праз грэкаў Мілета ды іншых іанійскіх гарадоў у Малой Азіі 1077 1044 храналогія Эратасфена. Паводле Еўсевія Мілет заснаваны ў 1286, а іанійская каланізація распачалася ў 1036
Пачатак творчасці Гамера 907 1084 храналогія Эратасфена.
Пачатак штогадовага архонцтва ў Афінах 645 682 Пачатак штогадовага архонцтва ўстаноўлены паводле пераліку архонтаў
Цар персаў Кір здабыў Сарды 541 547 старажытжнаперсідскі надпіс
Дарый I стаў царом персаў 520 522 старажытнаперсідскі надпіс
Марафонская бітва 491/490 490
Нараджэнне Еўрыпіда 486 481/480 Большасць са свядэцтваў
Пердыка II стаў македонскім царом 463 454 гісторыкі прымаюць на грунце генеалогіі македонскіх цароў

Сеціва правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Параская хроніка