Парахонскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Парахо́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года — вёска) Парахонск (у 1954—1959 гадах і з сакавіка 1974 года па 21 сакавіка 1988 года — вёска Сошна, у з 31 сакавіка 1959 па сакавік 1974 года — пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск).

Парахонскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Парахонск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 607
Код аўтам. нумароў 1

Сельсавет утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сошнаўскага сельсавета[1], 31 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Дубнавіцкага сельсавета[2]. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Гарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Астравічы, з Калавуравіцкага сельсавета — вёска Маладзельчыцы[5]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Беразцы, а з часткі Парахонскага сельсавета створаны Сошненскі сельсавет[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2607 чалавек[7], з іх 93,4 % — беларусы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
  6. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. № 120 Об изменении в административном делении Пинского района Архівавана 31 мая 2012.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.