Парламенцкія выбары ў Германіі (2005)

Датэрміновыя выбары ў 16-ы Бундэстаг адбыліся 18 верасня 2005 года. У выніку партыі ХДС/ХСС і СДПГ сфармавалі кааліцыю, а Ангела Меркель была абраная федэральным канцлерам.

< 2002  Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)  2009 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (2005)
18 верасня 2005
Яўка: 77,7%1,4%
Кандыдат: Ангела Меркель Герхард Шродэр Гіда Вестэрвэле
Партыя: «ХДС/ХСС» «СДПГ» «СвДП»
Глава партыі з: 10 красавіка 2000 20 сакавіка 1998 4 мая 2001
Выбарчая акруга главы: Мекленбург-Пярэдняя Памеранія Ніжняя Саксонія Паўночны Рэйн-Вестфалія
мінулая колькасць месцаў: 248 251 47
Месцаў атрымана: 226 (22) 222 (29) 61 (14)
Галасоў: 16 631 049
(35,2%)
16 194 665
(34,2%)
4 648 144
(9,8%)
Змена долі галасоў: 3,3% 4,3% 2,5%

Кандыдат: Грэгар Гізі
Оскар Лафантэн
Ёшка Фішэр
Партыя: «Левая партыя» «Зялёныя»
Глава партыі з: 17 ліпеня 2005
30 ліпеня 2005
Выбарчая акруга главы: Берлін
Паўночны Рэйн-Вестфалія
Гесэн
мінулая колькасць месцаў: 2 55
Месцаў атрымана: 54 (52) 51 (4)
Галасоў: 4 118 194
(8,7%)
3 838 326
(8,1%)
Змена долі галасоў: 4,7% 0,5%

Перадгісторыя правіць

Пасля пройгрышу кіруючай партыі СДПГ на рэгіянальных выбарах у ключавой зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія у маі 2005 федэральны канцлер Герхард Шродэр (СДПГ) абвясціў, што больш не ўпэўнены ў існуючай падтрымцы народа ў пачатых ім сацыяльных рэформах. Па просьбе самога канцлера бундэстаг вынес яму вотум недаверу для таго, каб правесці датэрміновыя выбары. Такім чынам канцлер спадзяваўся заручыцца новай легітымацыяй для працягу свайго курсу абнаўлення краіны. Выбары былі намечаны на 18 верасня 2005 года, на год раней, чым гэта чакалася ў адпаведнасці з рэгулярным цыклам.

Выбарчая кампанія правіць

Партыя ХДС/ ХСС, галоўныя апаненты кіруючай «чырвона-зялёнай» кааліцыі, вылучыла ў якасці кандыдата ў федэральныя канцлеры старшыню ХДС Ангелу Меркель. Жаданым партнёрам па фарміраванні ўрада ў выпадку перамогі яна назвала партыю ліберал-дэмакратаў СвДП. Асноўнай крытыкай ХДС у адрас Шродэра была высокі ўзровень беспрацоўя ў краіне і нізкія тэмпы росту эканомікі. Пераадолець гэтыя праблемы Меркель мела намер за кошт павышэння падатку на дабаўленую вартасць, увядзення плоскага падаходнага падатку і ўразання правоў працуючых.

Нягледзячы на вельмі нізкі зыходны рэйтынг, СДПГ і Зялёныя актыўна абаранялі свой курс рэформаў, які таксама скарачаў сацыяльныя абавязацельствы, але менш рэзка і не за кошт сацыяльнай справядлівасці, як гэта прапаноўвала падвергшаяся іх рэзкай крытыцы ХДС. Падобна на тое, што і ў выбаршчыкаў радыкальная і хісткая на працягу перадвыбарнай кампаніі праграма ХДС выклікала страхі, у выніку якіх пачатковая папулярнасць ХДС, зафіксаваная ў маі, стала паступова знікаць.

Адначасова за лета ў краіне з’явілася новая палітычная сіла, Левая партыя (Die Linkspartei.PDS). Яна сфармавалася з членаў былой сацыялістычнай партыі ГДР і адкалоўшагася ад СДПГ левага крыла на чале з былым старшынёй Оскарам Лафантэнам, нязгодным з цэнтрысцкай Палітыкай Шродэра.

Запланаваны кошт перадвыбарчай кампаніі СДПГ склаў дваццаць пяць мільёнаў еўра. За тры тыдні да выбараў гэтая сума вырасла на 10 %. Па выдатках у сувязі з выбарамі сацыял-дэмакраты выразна апынуліся наперадзе Саюза Ангелы Меркель, не кажучы ўжо пра малыя партыі, здольных выкласці ад 3,5 да 4,5 мільёнаў еўра.[1]

Вынікі галасавання правіць

На выбарах 18 верасня партыямі былі дасягнуты наступныя вынікі:

 
Склад Бундэстага 2005 года
Партыя Лідар Галасоў % Месцаў Δ
СДПГ Герхард Шродэр 16 194 665 34,2 % 222 29
ХДС Ангела Меркель 13 136 740 27,8 % 180 10
ХСС Эдмунд Штойбер 3 494 309 7,4 % 46 12
СвДП Гіда Вестэрвэле 4 648 144 9,8 % 61 14
Левая партыя Грэгар Гізі
Оскар Лафантэн
4 118 194 8,7 % 54 52
«Зялёныя» Ёшка Фішэр 3 838 326 8,1 % 51 4
Іншыя 1 857 610 3,9 % 0 0

Саюз ХДС / ХСС хоць і стаў найбольшай фракцыяй у Бундэстагу, усё ж атрымаў вынікі значна ніжэй чаканых. Адносна моцны вынік паказала партыя СвДП, але тым не менш запланаваная «чорна-жоўтая кааліцыя» з ХДС / ХСС і СвДП не атрымала парламенцкай большасці. Не атрымала яго таксама і кіруючая «чырвона-зялёная кааліцыя» з СДПГ і Зялёных. Левая партыя выключыла магчымасць свайго ўступлення ў кааліцыю з любой з дзвюх наймацнейшых партый.

10 кастрычніка прадстаўнікі ХДС/ХСС і СДПГ абвясцілі аб паспяховым завяршэнні перамоў аб фарміраванні «вялікай кааліцыі». 22 лістапада Ангела Меркель была абрана канцлерам Германіі 397 галасамі членаў бундэстага.

Зноскі

  1. Маркус Швертель «Я выигрываю выборы» М.: Издательство «Европа», 2006.

Спасылкі правіць