Парламенцкія выбары ў Германіі (2013)

Парламенцкія выбары ў Германіі былі праведзены 22 верасня 2013 года. На іх былі абраныя 630 членаў 18-га бундэстагу, федэральнага парламента Германіі.

< 2009  Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)  2017 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (2013)
22 верасня 2005
Яўка: 71,5%0,7%
Кандыдат: Ангела Меркель Пеер Штайнбрук Грэгар Гізі
Партыя: «ХДС/ХСС» «СДПГ» «Левая партыя»
Глава партыі з: 10 красавіка 2000 9 снежня 2012 17 ліпеня 2005
Выбарчая акруга главы: Мекленбург-Пярэдняя Памеранія Ніжняя Саксонія Берлін
мінулая колькасць месцаў: 239 146 76
Месцаў атрымана: 311 (72) 193 (47) 64 (12)
Галасоў: 18 165 446
(41,5%)
11 252 215
(25,7%)
3 755 699
(8,6%)
Змена долі галасоў: 7,8% 2,7% 3,3%
Кандыдат: Юрген Трытын
Катрын Гёрынг-Экарт
Партыя: «Зялёныя»
Глава партыі з: 16 лістапада 2008
10 лістапада 2012
Выбарчая акруга главы: Ніжняя Саксонія
Цюрынгія
мінулая колькасць месцаў: 68
Месцаў атрымана: 63 (5)
Галасоў: 3 694 057
(8,4%)
Змена долі галасоў: 2,3%

Кантэкст выбараў правіць

На апошніх федэральных выбарах 2009 года перамагла кааліцыя, у якую ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), яе Баварскі філіял Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП). Ангела Меркель заняла пасаду канцлера, а Гіда Вестэрвеле стаў намеснікам канцлера. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) пацярпела цяжкае паражэнне, яе лідар Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаў паразу і абвясціў аб сваім намеры стаць лідарам апазіцыі ў бундэстагу. У выбарах удзельнічае новая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».

Вынік правіць

Паводле папярэдніх дадзеных, найбольшую колькасць галасоў набраў блок ХДС/ХСС на чале з Ангелай Меркель — 41,5 % (што стала лепшым вынікам блока за апошнія 20 гадоў). СДПГм25,7%, Левая партыя—8,6% і Партыя зялёных—8,4 %. Аднак пасля падліку колькасці месцаў у Бундэстагу, аказалася што ХДС / ХСС мае 311 месцаў з 631, гэта значыць блоку не хапіла 5 месцаў для атрымання большасці ў 316 месцаў. Былы партнёр ХДС / ХСС па кааліцыі Свабодная дэмакратычная партыя не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў парламент. Толькі пасля таго як 76 % членаў СДПГ ва ўсіх землях Германіі ўхвалілі кааліцыю з ХДС/ХСС на ўнутрыпартыйным рэферэндуме, удалося сфармаваць «вялікую» кааліцыю з ХДС / ХСС і СДПГ.

 
Склад Бундэстага 2013 года
Партыя Лідар Галасоў % Месцаў Δ
ХДС Ангела Меркель 14 921 877 34,1 % 255 61
ХСС Хорст Зеехофер 3 243 569 7,4 % 56 11
СДПГ Пеер Штайнбрук 11 252 215 25,7 % 193 47
Левая партыя Грэгар Гізі 3 755 699 8,6 % 64 12
«Зялёныя» Юрген Трытын
Катрын Гёрынг-Экарт
3 694 057 8,4 % 63 5
Іншыя 6 860 843 15,7 % 0 0

Спасылкі правіць