Парламенцкія выбары ў Германіі (2017)

Выбары ў Бундэстаг Германіі былі праведзены 24 верасня 2017 года[1]. На іх былі абраныя 709 членаў 19-га склікання Бундэстага[2].

< 2013  Германія  2021 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (2017)
24 верасня 2017 года
Яўка: 76,2%
Кандыдат: Ангела Меркель Марцін Шульц Аліс Вайдэль
Партыя: «ХДС/ХСС» «СДПГ» «АдГ»
Глава партыі з: 10 красавіка 2000 19 сакавіка 2017 23 красавіка 2017
Галасоў:
(32,5%)

(20,5%)

(12,6%)
Кандыдат: Крысціян Лінднер Сара Вагенкнехт Катрын Гёрынг-Экарт
Партыя: «Свабодныя дэмакраты» «Левыя» «Зялёныя»
Глава партыі з: 7 снежня 2013 15 лістапада 2008 15 лістапада 2008
Галасоў:
(10,7%)

(9,2%)

(8,9%)

Вынікі выбараў па аднамандатных акругах.
     ХДС/ХСС: 231
     СДПГ: 59
     Левыя: 5
     АдГ: 3
     Зялёныя: 1

Падзеі пасля выбараў 2013 года правіць

Пасля апошніх выбараў 2013 года была сфарміравана «вялікая» кааліцыя з блоку ХДС/ХСС і СДПГ. Ангела Меркель заняла пасаду кацлера, а Зігмар Габрыэль намесніка старшыні ўрада. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнёр ХДС/ХСС па кааліцыі — не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў Бундэстаг[3].

Парадак выбараў правіць

Германскія выбары з’яўляюцца ўсенародным галасаваннем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Германіі, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за спіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, якая ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПГ і г.д. Любы чалавек, які хоча абрацца ў Бундэстаг, павінен быў сабраць не менш за 5%. Тыя ж патрабаванні для партый, што ідуць па спісах. Ім патрэбна таксама сабраць не менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг павялічылі да 709 членаў, з якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па аднамандатных акругах. Астатнія выбіраюцца па спісах.

Вынікі выбараў 2017 года правіць

 
Палітычная партыя Выбарчая акруга Выбарчыя лісты Усяго
месцаў
+/–
Галасы % Месцы Галасы % Месцы
ХДС 14,027,804 30.2 185 12,445,832 26.8 15 200 −55
СДПГ 11,426,613 24.6 59 9,538,367 20.5 94 153 −40
АдГ 5,316,095 11.5 3 5,877,094 12.6 91 94 +94
СвДП 3,248,745 7.0 0 4,997,178 10.7 80 80 +80
Левыя 3,966,035 8.6 5 4,296,762 9.2 64 69 +5
«Зялёныя» 3,717,436 8.0 1 4,157,564 8.9 66 67 +4
ХСС 3,255,604 7.0 46 2,869,744 6.2 0 46 −10

Фарміраванне ўрада правіць

Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. Гэта значыць, што той, хто захоча стаць канцлерам, павінен быў стварыць урад з іншай партыяй, што будзе абрана ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэнне ўрада з «Альтэрнатывай для Германіі». ХДС/ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэнне ўрада з Левымі. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) і Зялёныя не выключылі, што могуць ўвайсці ва ўрад з Левымі. ХДС/ХСС не выключае стварэння ўрада з СвДП.

7 лютага 2018 года ХДС/ХСС і СДПГ дамовіліся аб фарміраванні новага ўрада Германіі. Яны зноў стварылі «вялікую кааліцыю»[4].


Ангела Меркель Марцін Шульц Сара Вагенкнехт, Дзітмар Барч Катрын Гёрынг-Экарт, Джэм Эздэмір Крысціян Лінднер Аліс Вайдэль, Аляксандр Гаўланд
ХДС/ХСС СДПГ Левыя Саюз 90/Зялёныя СвДП АдГ

Цікавае правіць

Упершыню ў гісторыі Бундэстага былі абраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Герт і Антон Фрызен.

Зноскі

  1. Прэзідэнт ФРГ зацвердзіў дату выбараў у Бундэстаг. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (25 студзеня 2017).
  2. У Германіі прайшлі выбары ў бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  3. Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газета. — 27 верасня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
  4. ХДС/ХСС і СДПГ зноў стварылі «Вялікую кааліцыю» (руск.)

Спасылкі правіць