Парламенцкія выбары ў Канадзе (2015)

Парламенцкія выбары ў Палату абшчын Канады 2015 года прайшлі 19 кастрычніка 2015 года.

< 2011  Канада  2019 >
Парламенцкія выбары ў Канадзе
19 кастрычніка 2015
Кандыдат: Джасцін Трудо Стывен Харпер Томас Малкэр
Партыя: Ліберальная партыя Кансерватыўная партыя НДП
Месцаў атрымана: 184 99 44
Кандыдат: Жыль Дзюсеп Элізабет Мэй
Партыя: Квебекскі блок Зялёная партыя Канады
Месцаў атрымана: 10 1

Выбары былі праведзены па мажарытарнай выбарчай сістэме з 338 выбарчымі акругамі (упершыню, раней было 308, дададзена 15 месцаў у Антарыа, па 6 у Альберце і Брытанскай Калумбіі і 3 у Квебеку, што звязана з вынікамі перапісу насельніцтва 2011 года).

Выбары былі прызначаны парламентам 2 жніўня 2015 года. Такім чынам выбарчая кампанія стала найдаўжэйшай у сучаснай гісторыі краіны[1].

Узначаленая Джасцінам Трудо апазіцыйная Ліберальная партыя Канады атрымала перамогу на на выбарах, пасля чаго дзеючы прэм’ер-міністр Стывен Харпер падаў у адстаўку.

Зноскі

  1. "Canada election 2015: Stephen Harper confirms start of 11-week federal campaign". CBC News. August 2, 2015. Праверана August 2, 2015.

Спасылкі правіць