Парма (баскетбольны клуб)

баскетбольны клуб

Парма — расійскі прафесійны баскетбольны клуб з Пермі. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ і Кубку Расіі.

Парма
Заснаваны 2012
Краіна  Расія
Горад Перм
Зала Universal Sports Palace Molot[d]
Трэнер
Сайт parmabasket.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 2009 годзе з-за фінансавых праблем у Пермі спыніў сваю прафесійную дзейнасць вядомы «Урал-Грэйт» і толькі праз 3 гады ў 2012 не з’явілася новая мясцовая каманда «Парма». Спачатку кіраўніцтва планавала выхоўваць уласных выхаванцаў для асноўнай каманды. Але ўсё змянілася пасля траплення ў Адну Лігу ВТБ. Першы сезон пермякі скончылі на апошнім месцы. У 2017 годзе галоўным трэнерам стаў латвіец Нікалайс Мазурс, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Латвіі, рыжскім ВЭФам, грузінскай «Вітай» і саратаўскім «Аўтадорам», пратрымаўся ў Пермі да сярэдзіны мінулага сезону.

У 2019 годзе на пост галоўнага трэнера быў прызначаны літоўскі спецыяліст Казіс Масквіціс, які мае ў сваім актыве золата чэмпіянату свету з моладзевай камандай U-19[1].

Трэнеры правіць

  • Нікалайс Мазурс (2017—2019)
  • Казіс Масквіціс (з 2019)

Зноскі