Партал:Старажытны Рым

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Старажытны Рым

правіць 

Старажытны Рым

Старажытны Рым — горад у Цэнтральнай Італіі, а таксама званыя яго імем дзяржава і грамадства, якія існавалі больш за тысячагоддзе (з VII стагоддзя да н.э. па V—VII стст. н.э.). Першапачаткова невялікі поліс з цягам часу падпарадкаваў не толькі тэрыторыю непасрэдна Італіі, але і ўсяго Міжземнамор'я, стаўшы найбуйнейшай сусветнай дзяржавай. Рэспубліканская форма кіравання, якая існавала ў Рыме ў перыяд яго ўзвышэння, не змагла адказваць выклікам часу і, у выніку, была заменена фактычна аднаасобным кіраваннем у форме прынцыпата. У III—V стст. Рым падвяргаўся ціску суседніх варварскіх народаў, што ў выніку прывяло да крушэння рымскай цывілізацыі на Захадзе. Усходняя частка Імперыі змагла выжыць і працягвала сваё існаванне, відазмяняючыся, яшчэ практычна тысячу гадоў. Старажытнарымская цывілізацыя аказала велізарны ўплыў на ўсе слаі наступных еўрапейскіх грамадстваў і дзяржаў.

правіць 

Выбраны артыкул

Марк Юлій Філіп (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філіп I Араб, — рымскі імператар у 244249 гадах.

Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардзіяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардзіяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне.

Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года.

правіць 

Выбраная выява

Рымскі гандлёвы карабель. Фрэска з Осціі, II—III стст. н.э.
правіць 

Новыя артыкулы

правіць 

Выбраная асоба

Неро́н Кла́ўдзій Цэ́зар А́ўгуст Герма́нік (лац.: Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus), імя пры нараджэнні — Луцый Даміцый Агенабарб (лац.: Lucius Domitius Ahenobarbus), з 50 па 54 год — Нерон Клаўдзій Цэзар Друз Германік (лац.: Nero Claudius Drusus Germanicus), найбольш вядомы пад іменем Нерон, (15 снежня 379 чэрвеня 68) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.

Падчас яго праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60-61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй.

(далей…)

правіць 

Катэгорыі

правіць 

Роднасныя парталы