Партал:Філатэлія

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Партал
Філатэлія
Першая марка «Чорны пені», Вялікабрытанія (1840)
Першая марка «Чорны пені», Вялікабрытанія (1840)
Партал:Філатэлія Навіны Найлепшыя артыкулы Праект:Філатэлія і пошта Абмеркаванне праекта Удзельнікі праекта Дапамога
правіць 

Філатэлія

Філатэлі́я — гэта калекцыяніраванне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты. Да іх адносяцца маркі, этыкеткі, ярлыкі, разнастайныя правізорыі, паштовыя штэмпелі (каляндарныя і спецыяльнага гашэння), штампы, а таксама іншыя віды паштовай дакументацыі…

правіць 

Выбраны артыкул

✰ Філатэлісты́чная су́месь — сукупнасць вялікай колькасці несартаваных або часткова сартаваных паштовых марак, іншага філатэлістычнага матэрыялу, якая мае агульную ўпакоўку і выстаўленая для аптовага продажу філатэлістам. Як правіла, прадавец пры гэтым пазначае яе вагу нета і/або прыблізную колькасць адзінак тавару. У англамоўнай літаратуры пазначаецца кілава́р, кі́ла-тава́р, кілава́рны тава́р, ма́ркі ў сто́ку (англ.: kiloware, kilo ware, boxlot, stamp mixture, bulk mixture, stock of stamps).

правіць 

Выдатны спіс

≛ Знакі паштовай аплаты Украіны (2012) — пералік (каталог) знакаў паштовай аплаты (паштовых марак), уведзеных у абарачэнне поштай Украіны ў 2012 годзе. Было выпушчана 98 паштовых марак: 83 памятныя (камемарацыйныя) паштовыя маркі і 15 стандартных восьмага выпуску (2012—2016). Тэматыка камемарацыйных марак ахоплівала юбілеі выбітных дзеячаў культуры, помнікі архітэктуры Украіны, знамянальныя даты, віды прадстаўнікоў фауны і флоры і іншыя сюжэты. У абарачэнне паступілі маркі наміналам ад 0,05 да 62,55 грыўні, а таксама літарныя наміналам «Ж», «L», «V».

правіць 

Ці ведаеце Вы, што…

  • …першая калекцыя паштовых адпраўленняў, прычым вельмі поўная, нібыта была сабрана ў Старажытным Егіпце 4600 гадоў таму? У грабніцы фараона Аменопціса з IV дынастыі (каля 2575 года да н. э.) нібыта археолаг Тапельтгам знайшоў набор егіпецкіх паштовых штэмпеляў, якія цудоўна захаваліся, з пазначэннем месцаў адпраўкі, у колькасці 186 штук. Кожны са штэмпеляў быў накладзены на асобны папірусны ліст сіняй, часам чырвонай фарбай, і кожны папірус знаходзіўся ў герметычна зачыненым медным цыліндры. У 1919 годзе калекцыя была перавезена ў Брытанскі музей. Вядомыя філатэлісты Навасёлаў, Кісін і Макей не сумняваюцца ў існаванні дадзенай калекцыі. У кнізе брытанскага філатэліста Джэймса Макея сцвярджалася, што ў 1970-х гадах лісты былі перададзеныя Каірскаму музею.
  • …першая ў свеце цэлая рэч з гашэннем першага дня з'явілася ў абарачэнні ў дзень выпуску першай паштовай маркі? У 1992 годзе на аўкцыёне ў Цюрыху быў прададзены за 690 000 франкаў ліст з дзесяццю неразрэзанымі «Чорнымі пені», адпраўлены 6 мая 1840 года.
  • …у 2009 годзе па 1200-кіламетровым падводным газаправодзе кампаніі «Gassco» быў адпраўлены ліст з Нарвегіі ў Вялікабрытанію, які ішоў 5 дзён. Ліст быў запакаваны ў спецыяльны герметычны кантэйнер. Адпраўшчыкам быў мэр нарвежскага горада Аўкра Бернард Рыксф'ёрд, які запрасіў у госці свайго калегу Сцюарта Хейвуда, мэра канцавога пункта газаправода — брытанскага горада Ісінгтона.
правіць 

Выбраная асоба

✰ Іва́н Іва́навіч Дуба́саў (руск.: Иван Иванович Дубасов; 30 лістапада 1897, пасёлак Адзінцова (цяпер горад), Маскоўская губерня, Расійская імперыя15 сакавіка 1988, Масква, РСФСР, СССР) — рускі савецкі мастак і гравёр.

Галоўны мастак Дзяржзнака (19321971), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1959). Распрацоўваў эскізы і арыгіналы многіх савецкіх грашовых знакаў, дзяржаўных узнагарод і паштовых марак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», шэрагам медалёў.

правіць 

Выбраная выява

Калекцыя філатэлістычнай Ленініяны
Аўтар: SteveStrummer
Паштовыя маркі пра Леніна, сабраныя ў шасці клясерах, і яго бюст.
У беларускай Вікіпедыі маецца падрабязны артыкул «Ленініяна, філатэлія».
правіць 

Новыя артыкулы

правіць 

Катэгорыі

правіць 

Як я магу дапамагчы

  • Стварайце новыя артыкулы, прысвечаныя пошце і філатэліі.
  • Паляпшайце створаныя артыкулы да ўзроўню статусных.
  • Стварайце артыкулы, якія змогуць «зрабіць чырвоныя спасылкі сінімі».
  • Дапамагайце працаваць з календаром выяў, навін і цікавых фактаў на галоўнай старонцы Партала.
  • Стварайце новыя катэгорыі па філатэліі ды паляпшайце дрэва ўжо існуючых.
правіць 

Праекты