Партыя нацыяналістычнага руху

Партыя нацыяналістычнага руху (турэцк.: Milliyetçi Hareket Partisi, MHP) — ультраправая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі. Створана ў 1969 годзе Алпарсланам Цюркешам на аснове Рэспубліканскай сялянскай нацыянальнай партыі. Стаіць на пазіцыях панцюркізму і праварадыкальнай ідэалогіі Трэцяга шляху. У 1970-я акцэнтавала антыкамунізм і антысаветызм, удзельнічала ў сістэме Гладыа. Забароненая пасля ваеннага перавароту 1980 года. Аднавіла дзейнасць пры вяртанні да канстытуцыйных парадкаў. У 1990-х пераключылася на супрацьдзеянне курдскаму сепаратысцкаму руху. Займае вельмі правы фланг турэцкай палітычнай сістэмы. Знаходзіцца ў апазіцыі да кіруючай традыцыяналісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Валодае ваенізаванай моладзевай арганізацыяй Шэрыя ваўкі. Пасля скону Алпарслана Цюркеша старшынёй партыі з’яўляецца Дэўлет Бахчэлі.

Партыя нацыяналістычнага руху
турэцк.: Milliyetçi Hareket Partisi
Выява лагатыпа
Лідар Дэўлет Бахчэлі
Заснавальнік Алпарслан Цюркеш
Дата заснавання 9 лютага 1969
Штаб-кватэра  Турцыя, Анкара
Краіна
Ідэалогія турэцкі нацыяналізм
панцюркізм
антыкамунізм
еўраскептыцызм
Саюзнікі і блокі Партыя справядлівасці і развіцця
Маладзёжная арганізацыя Шэрыя ваўкі
Колькасць членаў 407 138 (2014)
Месцаў у ВНС
48 / 600
Партыйны друк штодзённая газета "Ortadoğu"
Постаці члены партыі ў катэгорыі (2 чал.)
Сайт www.mhp.org.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць