Паруснікі (матылі)

Паруснікі або Кавалеры (Papilionidae) — сямейства лускакрылых.

Паруснікі (матылі)

Махаон (Papilio machaon)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papilionidae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117268
NCBI  7143
EOL  884
FW  134830

Апісанне правіць

Сярэднія, буйныя і вельмі буйныя матылі з найбагацейшай разнастайнасцю афарбоўкі і малюнка крылаў, асабліва ў трапічных рэгіёнах. Размах крылаў да 28 см (самка Ornithoptera alexandrae), у большасці відаў — 50-130 мм. Самыя буйныя і разнастайныя па форме і афарбоўцы паруснікі сустракаюцца ў тропіках. Але і сярод іх сваёй прыгажосцю і яркасцю вылучаецца род: Ornithoptera.

Распаўсюджанне правіць

Налічваюць да 700 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей; асабліва шматлікія і разнастайныя ў тропіках.

У гарах прадстаўнікі сямейства сустракаюцца да мяжы вечных снягоў і льдоў, напрыклад, ля палярнага круга на паўночным усходзе Якуціі на вышыні каля 1500 метраў над узроўнем мора сустракаецца Parnassius arcticus. У Непале Bhutanitis lidderdalii жыве ў гарах на вышыні да 2800 метраў. У Гімалаях, у наваколлях гары Эверэст, Parnassius hanningtoni жыве яшчэ вышэй — на вышыні да 6000 метраў над узроўнем мора. На Беларусі 4 віды: апалон, махаон, падалірый і апалон чорны, або мнемазіна; усе занесены ў Чырвоную кнігу.

Літаратура правіць

  • Максімава С. Паруснікі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.